Фестываль «Паўночнае ззянне» прапаноўвае беларускім аўтарам кіно падаць заяўку на ўдзел


Восьмы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краінаў пачынае прыём заявак на ўдзел у беларускай праграме, што праводзіцца на фэсце ўжо два гады.

Выява: northernlightsff/instagram

Сёлета арганізатары шукаюць фільмы-выказванні, створаныя ў 2021–2022 гадах беларусамі з усяго свету. Абмежаванняў наконт формы, жанру, працягласці фільму ці любых іншых крытэраў няма.

Паказы беларускіх кінастужак будуць праходзіць як у online, так і ў offline-фармаце па-за межамі Беларусі. Кожны аўтар ці аўтарка фільму зможа абраць фармат удзелу на сваё жаданне.

Каб прапанаваць свой фільм для ўдзелу ў беларускай праграме кінафестывалю, трэба запоўніць заяўку да 1 верасня.

Падаць заяўку ананімна можна на by@northernlightsff.com.

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў