«Яшчэ нічога не скончана». Кіраўнік МАК заявіў, што супраць Беларусі могуць ужыць санкцыі


Томас Бах.
Фота: Olaf Kosinsky / Wikimedia

Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) Томас Бах пракаментаваў сітуацыю з беларускай лёгкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай.

«МАК не можа памяняць палітычную сітуацыю ў краіне. Гэта трэба разумець. Нашая адказнасць – абараняць спартоўцаў так моцна, як мы можам. І караць за парушэнні, выдаляць тых, хто не трымаецца нашых каштоўнасцяў. Пару месяцаў таму мы ўжо прынялі рашэнні. Лукашэнка і ягоны сын ніякіх акрэдытацыяў не маглі атрымаць тут, пад санкцыямі іншыя чальцы НАК», – заявіў Томас Бах, паводле sports.ru.

Кіраўнік МАК падкрэсліў, што камітэт выступае супраць палітычных рэпрэсіяў.

«Ціманоўская ў Польшчы, мы ў кантакце з польскім НАК, яны дапамагаюць нам падтрымліваць яе», – сказаў Бах.

Што датычыць магчымых санкцыяў, то гэта, паводле яго, «вырашае дысцыплінарная камісія, працэс працягваецца ў гэтай справе».

«Яшчэ нічога не скончана. Захады і санкцыі яшчэ могуць дадацца», – заявіў кіраўнік МАК.

Hавiны
МАК прымусіў пакінуць Алімпіяду трэнераў, якія спрабавалі вывезці Ціманоўскую з Токіа
2021.08.06 09:39

Нагадаем, што Міжнародны алімпійскі камітэт ужо пазбавіў акрэдытацыі двух трэнераў беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Токіа ў сувязі са зняццем з спаборніцтваў лёгкаатлеткі з Беларусі Крысціны Ціманоўскай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў