Улады заблакавалі сайт рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY


Сайт рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY быў заблакаваны паводле рашэння Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Паводле тэлеграм-каналу выдання, 6 жніўня, пачынаючы з 14:00 гадзінаў, сайт EX-PRESS.BY перастаў адкрывацца.

«Мы звязаліся з тэхнічнай падтрымкай нашага хостер-правайдэра. Нам паведамілі, што «ваш рэсурс быў заблакаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі РБ».

Мы адправілі электронны запыт у Міністэрства інфармацыі, каб высветліць, на якой падставе быў заблакаваны EX-PRESS.BY, але адказу пакуль не атрымалі», – паведамляе рэдакцыя EX-PRESS.BY.

Рэдакцыя абяцае, што праз некалькі дзён сайт будзе адноўлены на новым даменным адрасе.

Hавiны
Рэдакцыя EX-PRESS.BY эвакуявалася за мяжу
2021.07.15 16:13
  • У сярэдзіне ліпеня праз масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі рэдакцыя EX-PRESS.BY у поўным складзе «вымушана была выехаць з краіны дзеля бяспекі і захавання праекту».
  • Са жніўня 2020 года больш за 50 сайтаў незалежных медыяў былі заблакаваныя на тэрыторыі Беларусі. Сайт тэлеканалу «Белсат» і сайт спартовага выдання «Трыбуна» былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
Hавiны
Партал Тribuna і ягоныя сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі»
2021.08.06 18:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў