У Нацбанку заявілі, што за ліпень ЗВР Беларусі выраслі на $ 33 млн


Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

Міжнародныя рэзервавыя актывы Беларусі на 1 жніўня, паводле папярэдніх звестак, склалі $ 7 442,4 млрд у эквіваленце. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку.

За ліпень золатавалютныя рэзервы выраслі на $ 33 млн (на 0,4 %) пасля зніжэння ў чэрвені на $ 353,7 млн (на 4,6 %).

Рост узроўню ЗВР у ліпені пераважна абумоўлены купляй Нацбанкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленнем замежнай валюты ў бюджэт, а таксама павелічэннем кошту манетарнага золата.

У ліпені Беларусь выканала свае абавязкі ў замежнай валюце на прыблізна $ 427 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў