Старшыню АГП асудзілі на тры месяцы за разгалошванне звестак у справе Каардынацыйнай рады


Даведка
Мікалай Казлоў.
Фота: Николай Козлов / Facebook

Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне звестак следства ў справе Каардынацыйнай рады. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Мікалая Казлова прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 407 КК, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд быў закрытым.

Палітык некалькі разоў адмаўляўся даваць падпіску аб неразгалошванні пасля допытаў у СК паводле крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады. За гэта яго ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці.

Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла лідару АГП максімальна магчымае пакаранне паводле крымінальнага артыкулу.

Hавiны
Закрылі суд над старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Казловым
2021.08.03 14:53

Казлоў раней патрабаваў матэрыялы адміністрацыйнай справы супраць яго (адмову даць падпіску аб неразгалошванні злічылі за «Непадпарадкаванне»). Ён казаў, што гэта трэба, каб зразумець, ці «засакрэчаныя» чальцы следчай групы, якіх пералічвалі ў дакументах адкрытага судовага паседжання. Суддзя адхіліла і гэтае хадайніцтва.

«Нічога сакрэтнага я не выдаў, – заявіў тады Казлоў. – І мне дзіўна, што Высокі суд не хоча гэты доказ далучыць да крымінальнай справы. Я яшчэ раз заклікаю Высокі суд быць аб’ектыўным і непрадузятым і даследаваць усе доказы. І не абмяжоўвацца нейкімі паперамі, якія не маюць адносінаў да матэрыялаў гэтай справы і дадзенай сітуацыі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў