«Што стаім? Давай, наперад». Апублікаванае відэа, як беларускія сілавікі гоняць мігрантаў у Літву


Літоўскае выданне 15min.lt апублікавала відэа, знятае з боку Літвы, дзе на нейтральнай паласе спыніліся мігранты. У Літву іх не пускалі, а з боку Беларусі адганялі невядомыя людзі ў форме са шчытамі і ў шаломах.

Адзін з сілавікоў паказаў мігрантам рукой у бок літоўскай мяжы і сказаў:

«Ну, што стаім? Давай, наперад! Туды. Ідзем. Ну, вядома, туды ідзем. Што стаім?»

Згодна з інфармацыяй выдання, часам мігранты ў такім суправаджэнні стаяць між памежных слупоў некалькі гадзінаў, а часам і больш за содні.

Hавiны
Лукашэнка даручыў закрыць кожны метр мяжы. Але пакуль не прыдумаў, як
2021.08.05 12:38

Нагадаем, што пасля таго, як з 3 жніўня Літва вырашыла вяртаць мігрантаў у Беларусь, Лукашэнка 5 жніўня заявіў, што «ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку ступіць не павінна». Пры гэтым менавіта Менск у Літве і Еўразвязе лічаць датычным да арганізацыі плыні нелегальных мігрантаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў