Праз санкцыі Philip Morris перастала прадаваць сістэмы IQOS у Беларусі


Кампанія Philip Morris паведаміла пра спыненне продажаў у Беларусі IQOS – сістэмаў для награвання тытуню.

«Пасля нядаўніх міжнародных санкцыяў IQOS больш не прадаецца ў Беларусі», – было заяўлена на канферэнцыі Philip Morris па выніках працы ў другім квартале.

Продажы спыніліся з трэцяга кварталу 2021 года, бо імпарцёрам IQOS у Беларусь была кампанія «Энерга-Оіл», падкантрольная алігарху Аляксею Алексіну. У чэрвені ён трапіў пад санкцыі ЕЗ.

Нагадаем, за апошнія гады Алексін атрымаў ад дзяржавы выключныя правы ў сферы гандлю тытунём. У студзені 2021 года, асцерагаючыся санкцыяў Захаду, бізнесовец перапісаў свае ключавыя актывы («Энерга-Оіл» і «Белтрансгаз») на сыноў – Віталя і Дзмітрыя.

Расследaванні
Атачэнне Лукашэнкі карыстаецца афшорам у Арабскіх Эміратах. Эксклюзіўны каментар тытунёвага алігарха «Белсату»
2021.04.13 20:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў