Працяг міграцыйнага крызісу, забарона «Трыбуны» і вырак старшыні АГП. Галоўнае за 6 жніўня


Belsat.eu падводзіць вынікі 6 жніўня – 363-га дня супрацьстаяння грамадства і ўладаў.

Міграцыйны крызіс

Літоўскае выданне 15min.lt апублікавала відэа, знятае з боку Літвы, дзе на нейтральнай паласе спыніліся мігранты. У Літву іх не пускалі, а з боку Беларусі адганялі невядомыя людзі ў форме са шчытамі і ў шаломах.

Hавiны
Стрэлы, ракеты і шчыты. Праваабаронца распавёў, як беларускія памежнікі не даюць мігрантам вярнуцца ў Беларусь
2021.08.06 14:09

Нагадаем, што пасля таго, як з 3 жніўня Літва вырашыла вяртаць мігрантаў у Беларусь, Лукашэнка 5 жніўня заявіў, што «ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку ступіць не павінна». Пры гэтым менавіта Менск у Літве і Еўразвязе лічаць датычным да арганізацыі плыні нелегальных мігрантаў.

Інтэрв’ю
Эскалацыя ці асцярожнасць? Чаго чакаць на беларуска-літоўскай мяжы
2021.08.06 16:00

Праз сітуацыю на вонкавых межах ЕЗ прэм’ер-міністры Эстоніі, Латвіі і Літвы заклікалі Раду Еўрапейскага Звязу пашырыць індывідуальныя і сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

«Сітуацыя на вонкавай мяжы ЕЗ, якая хутка пагаршаецца, патрабуе хуткага, надзейнага і рашучага адказу беларускаму рэжыму, а таксама ўзмацнення дыпламатычнай, фінансавай і тэхнічнай падтрымкі Літвы з боку інстытутаў ЕЗ», – адзначаецца ў супольнай заяве.

Hавiны
Прэм’еры Балтыі ды кіроўныя партыі Нямеччыны заклікаюць увесці новыя санкцыі супраць Менску
2021.08.06 15:52

Кіроўная фракцыя хрысціянскіх дэмакратаў у нямецкім Бундэстагу – партыі ХДС і ХСС – таксама выпусціла жорсткую заяву аб сітуацыі ў Беларусі. Нямецкія хадэкі абвінавачваюць рэжым Лукашэнкі ў «дзяржаўным тэрарызме» і заяўляюць пра неабходнасць далейшых жорсткіх і адрасных санкцыяў.

Пераслед незалежных медыяў

Спартовы партал by.tribuna.com быў прызнаны судом «экстрэмісцкім» – ініцыятарам гэтага рашэнне стала віцебскае абласное ўпраўленне ГУБАЗіК.

Акрамя сайту ў спіс забароненых патрапілі Telegram-канал «Тribuna.com Беларусь», аднайменны чат і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook. Twitter, Вконтакте, а таксама мабільныя прыкладання для смартфонаў. Сілавікі папярэджваюць, што цяпер за публікацыю і рэпосты інфармацыі з названых крыніцаў людзей будуць прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці.

Hавiны
Партал Тribuna і ягоныя сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі»
2021.08.06 18:27

Таксама сёння, 6 жніўня, паводле рашэння Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны сайт рэгіянальнага выдання EX-PRESS.BY. Пры гэтым рэдакцыі ніхто не паведаміў, на якой падставе быў заблакаваны інтэрнэт-рэсурс. Кіраўніцтва выдання абяцае, што праз некалькі дзён сайт будзе адноўлены на новым даменным адрасе.

Арышты і выракі

Лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова асудзілі да трох месяцаў арышту за разгалошванне звестак следства ў справе Каардынацыйнай рады. Палітыка прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 407 КК, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд быў закрытым. Суддзя Таццяна Шоцік прызначыла лідару АГП максімальна магчымае пакаранне паводле крымінальнага артыкулу.

Уладзімір Мацкевіч. Фота Belsat.eu

Сёння стала вядома, у чым падазраюць філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча, які быў затрыманы 4 жніўня. Адвакат Дзмітрый Лазавік 6 жніўня змог наведаць свайго кліента ў ІЧУ на вуліцы Акрэсціна і дазнаўся, што Мацкевічу выставілі падазрэнне ў «Арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле ч.1 арт. 342 КК РБ. Паводле гэтага артыкулу яму пагражае да чатырох гадоў зняволення.

Адзін з затрыманых 6 жніўня. Крыніца: МВД Беларуси / YouTube

ГУБАЗіК абвесціў пра затрыманне 8 анархістаў: гэта жыхары Менску, Менскай вобласці і Берасцейшчыны ва ўзросце ад 21 да 33 гадоў. Іх сілавікі лічаць арганізатарамі пратэставых маршаў.

У прэс-рэлізе МУС сцвярджаецца, што падчас ператрусаў у анархістаў нібыта знайшлі «буйныя сумы замежнай валюты» і пратэставыя ўлёткі. Распачатая крымінальная справа за «арганізацыю і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Працягваецца палітычны пераслед і ў адміністратыўным парадку. Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў 15 соднямі арышту Святлану Чапурку – маці менчука Сяргея Міронава, які стаў вядомы на ўсю Беларусь Паводле праваабаронцаў, 61-гадовую Святлану затрымалі дома 5 жніўня і адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там на жанчыну склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»).

Артыкулы
Палітзняволены Ігар Банцэр змешчаны ў штрафны ізалятар на 10 содняў
2021.08.06 13:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў