Партал Тribuna і ягоныя сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі»


Ініцыятарам забароны спартовага інтэрнэт-рэсурсу выступіла віцебскае абласное ўпраўленне ГУБАЗіК, суд Чыгуначнага раёна Віцебска гэтае рашэнне зацвердзіў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

Акрамя асноўнага інтэрнэт-рэсурсу by.tribuna.com, у спіс забароненых патрапілі Telegram-канал «Тribuna.com Беларусь», аднайменны чат і старонкі ў сацыяльных сетках Instagram, Facebook. Twitter, Вконтакте, а таксама мабільныя прыкладання для смартфонаў.

Паводле МУС, адміністратары супольнасцяў нібыта «размяшчалі матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці». Сілавікі папярэджваюць, што цяпер за публікацыю і рэпосты інфармацыі з названых крыніцаў людзей будуць прыцягваць да адміністратыўнай адказнасці.

  • 3 чэрвеня быў затрыманы журналіст «Трыбуны», блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін. Спачатку яго арыштавалі на 30 содняў у межах адміністратыўнай справы нібыта за сцяг на акне кватэры. Потым журналісту выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Нібыта недзе знайшлі фота Івуліна на праезнай частцы падчас маршу, на гэтай падставе цяпер яму інкрымінуюць «перакрыванне руху». Журналіста прызналі палітвязнем.
Hавiны
«Белсат» занеслі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
2021.08.04 16:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў