На мяжы маленькай вайны

Міграцыйны крызіс, штучна справакаваны рэжымам Лукашэнкі, мае некалькі вымярэнняў.

Зразумела, што асноўным намерам кіруючай групоўкі застаецца банальны палітычны шантаж, як рэакцыя на маштабныя санкцыі з боку Захаду.

Вядома, што пытанні бяспекі найбольш адчувальныя для ЕЗ, адпаведна кантрабанда мігрантамі дэстабілізуе сітуацыю на мяжы з Еўрапейскім Звязам. Для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі такога кшталту правакацыі, як і пагроза размясціць на тэрыторыі краіны расейскія войскі, – галоўны інструмент уздзеяння на еўрапейскія краіны. Палітычны і геапалітычны шантаж можна без сумневу ацаніць як тэрарыстычныя дзеянні кіраўніцтва Беларусі, якое спадзяецца такім чынам прымусіць ЕЗ да саступак у пытанні эканамічных санкцый.

Літоўцы, зрэшты, ведаюць, што іх краіна не з’яўляецца мэтай для мігрантаў. Большасць з іх хочуць прабрацца праз Польшчу ў Заходнюю Еўропу. На здымку – лагер для бежанцаў. Капчаміестыс, Літва. 19 ліпеня 2021 году.
Фота: ІА / Белсат

Нягледзячы на гэта, пазіцыя Захаду (ЕЗ у прыватнасці) у пытанні Беларусі павінна быць абсалютная ясная і катэгарычная – ніякіх перамоваў і тым больш саступак шантажыстам. Любая слабасць у гэтым кірунку прывядзе да інтэнсіфікацыі правакацый і іншага роду дэстабілізуючых дзеянняў з боку аўтарытарнага рэжыму.

Апошнім часам можна таксама адзначыць інтэнсіўнае ідэалагічнае і інфармацыйнае суправаджэнне таго, што адбываецца на мяжы з Літвой. Улада і яе прапагандысцкія структуры мэтанакіравана дэманізуюць Захад, ствараюць карціну бесчалавечнага абыходжання з «мігрантамі», наўпрост абвінавачваюць літоўскія ўлады ў збіваннях і нават у забойстве мігрантаў.

З аднаго боку, дыктатура ў Беларусі не пакідае спробаў зрабіць з Еўропы прастору «пануючага фашызму», замазаць іх крывёю, якой не існуе, з тым, каб затушаваць уласную палітыку тэрору, забойстваў і гвалту над палітычнымі апанентамі. З іншага боку, такія ўкіды, з’яўляючыся інструментам гібрыднай / інфармацыйнай вайны, ажыццяўляюцца напярэдадні актыўных сілавых дзеянняў, г.зн. падрыхтоўваюць глебу для адкрытага канфлікту. У сваю чаргу, прычын для росту напружанасці дастаткова.

Мігранты скардзяцца на ўмовы ў літоўскіх часовых лагерах, але больш за ўсё асцерагаюцца працэдуры дэпартацыі. Таму пераважная большасць з іх пазбавіліся дакументаў у Беларусі. У Літву яны прыехалі толькі з наяўнымі грошамі, гадзіннікамі і тэлефонамі. На здымку – жыхары лагеру для ўцекачоў у Літве. 19 ліпеня 2021 года.
Фота: ІА / Белсат

Відавочна, што міграцыйны транзіт пачынае негатыўна адбівацца і на самой Беларусі і яе ўнутранай бяспецы. За апошнія тыдні ў краіну прыбылі тысячы мігрантаў і не ўсе яны паспрабавалі перайсці мяжу. На дадзеным этапе сітуацыя пагоршылася тым, што Літоўская Рэспубліка зрабіла больш жорсткімі меры кантролю і процідзеяння нелегальнаму пранікненню. У сілу гэтых прычынаў немалая частка тых, хто бяжыць з Блізкага Усходу, разблукалася па гарадах Беларусі, што стварае велізарныя рызыкі для жыцця і бяспекі грамадзянаў краіны і вялікую праблему для Лукашэнкі. Паўстае пытанне – як выправадзіць іх з краіны, калі гэтыя людзі заплацілі буйныя сумы за свой транзіт, а ўтрыманне прыбылых і вяртанне ў іх родныя краіны стане дадатковым фінансавым цяжарам для сістэмы. Адказ відавочны – прымусіць іх да пераходу мяжы насуперак супрацьдзеянню Літвы і Польшчы. А гэта, у сваю чаргу, пагражае адкрытым канфліктам паміж памежнымі (іншымі сілавымі) структурамі. Тое, што сітуацыя паступова пераходзіць у новую фазу, відаць з неадэкватных заяваў Лукашэнкі на нарадзе з сілавікамі.

«З сённяшняга дня ні адна нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, будзь то з поўдня ці з захаду, ступіць не павінна.

Не дай бог, яны (сумежныя краіны. – Заўв. БелТА) пачнуць рэалізоўваць тактыку выправаджэння людзей, якіх яны туды паклікалі (гаворка пра нелегальных мігрантаў. – Заўв. БелТА), праз афіцыйныя прапускныя пункты. Гэта ўжо… Вы ведаеце наступствы, яны – таксама. Таму хай думаюць. Мы іх папярэдзілі, а яны няхай думаюць».

Вядома, верагоднасць таго, што Лукашэнка адважыцца на непасрэдны сілавы кантакт з Літвой, малая. Гэта абернецца поўнай цывілізацыйнай катастрофай для Беларусі і гібеллю Лукашэнкі ва ўсіх сэнсах. Узброены канфлікт (хай нават лакальны) з Літвой – канфлікт з NATO, у які ў той ці іншай форме будзе ўцягнутая Расея. У сваю чаргу, Масква зацікаўленая ў абвастрэнні адносін паміж Беларуссю і Еўропай, але не настроеная на крытычнае ваеннае супрацьстаянне з Захадам.

Салдаты літоўскага войска ўсталёўваюць калючы дрот на мяжы з Беларуссю ў Друскінінкаі. 9 ліпеня 2021 года.
Фота: Janis Laizans / Reuters / Forum

Разам з тым разрастанне канфлікту на мяжы можа мець і іншае значэнне. Стварэнне атмасферы і сітуацыі «амаль вайны» можа стаць ідэалагічным і палітычным абгрунтаваннем размяшчэння расейскай вайсковай базы або абмежаванага ваеннага кантынгенту РФ. Усё гэта для таго, каб «перадухіліць пагрозу вонкавай агрэсіі». Лукашэнка ва ўласцівай яму манеры спрабуе даказаць сабе і «свету», што гэта не ён здае суверэнітэт Расеі і падводзіць краіну пад вонкавую ваенную акупацыю, але што ён супрацьстаіць агрэсіі Захаду.

Так или иначе, режим Лукашенко создал такие условия, при которых демонтаж государственности и суверенитета неизбежен. Неадекватность Лукашенко может стать настолько угрожающей для Запада (не следует забывать про Остравецкую АЭС), что установление российского внешнего управления в Беларуси будет восприниматься Западом как стабилизация и определенная гарантия безопасности в регионе.

Інтэрв’ю
Эскалацыя ці асцярожнасць? Чаго чакаць на беларуска-літоўскай мяжы
2021.08.06 16:00
Hавiны
Стрэлы, ракеты і шчыты. Праваабаронца распавёў, як беларускія памежнікі не даюць мігрантам вярнуцца ў Беларусь
2021.08.06 14:09
Hавiны
«Што стаім? Давай, наперад». Апублікаванае відэа, як беларускія сілавікі гоняць мігрантаў у Літву
2021.08.06 10:39

Павел Усаў/ІР belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў