МЗС Літвы: У Менск прыляцеў пусты самалёт з Багдаду, каб забраць грамадзянаў Іраку


Ілюстрацыйны здымак. Самалёт авіякампаніі «Iraqi Airways».
Фота: Markus Mainka / imageBROKER / Forum

З Іраку ў Менск прыляцеў пусты самалёт па тых грамадзянаў, якія хочуць вярнуцца на радзіму. Пра гэта паведаміў міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс са спасылкаю на калегу Фуада Хусэйна.

«Міністр сказаў, што пусты самалёт для таго, каб сабраць людзей, якія просяцца назад. Гэтую інфармацыю нам пацвердзілі некалькі крыніцаў», – сказаў Ландсбергіс, перадае DELFI.

Самалёт іракскай авіякампаніі «Iraqi Airways» сёння сапраўды прызямліўся ў Менску апоўдні, хоць днямі кампанія паведаміла пра адмену на тыдзень рэйсаў у Менск.

Скасоўвае свае рэйсы і іракская кампанія «FlyBaghdad».

Hавiны
Амбасадар Еўразвязу: Ірак адменіць палёты ў Менск
2021.08.05 09:39

МГ belsat.eu

Стужка навінаў