Маці Сяргея «Хлопотное Дельце» Міронава арыштавалі на 15 содняў


Суд Маскоўскага раёну Менску пакараў адміністратыўным арыштам Святлану Чапурку – маці менчука Сяргея Міронава, які стаў вядомы на ўсю Беларусь дзякуючы мему «хлопотное дельце».

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», 61-гадовую Святлану затрымалі дома 5 жніўня і адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там на жанчыну склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП («дробнае хуліганства»). Сёння суддзя Таццяна Матыль пакарала Святлану Чапурку 15 соднямі арышту.

Святлану судзілі фактычна ў закрытым рэжыме, бо расклад справаў вывесілі праз амаль дзве гадзіны пасля паседжання.

Гэта не першы выпадак пераследу Святланы. У красавіку яе разам з сынам пакаралі 30 соднямі арышту. Увечары 28 ліпеня іх зноў затрымалі, у кватэры адбыўся ператрус, але неўзабаве Сяргея і Святлану адпусцілі.

Hавiны
Сяргея Міронава зноў затрымалі разам з маці. У чым вінавацяць – невядома
2021.07.29 10:02

Сяргей Міронаў, 23-гадовы работнік «Інтэгралу», стаў вядомы праз відэа з ягоным удзелам, якое запісалі міліцыянты пасля затрымання маладзёна. Выразы менчука пра «хлопотное дельце» і «гонять во всю мощь» разышліся на мемы, іх друкуюць на майках.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў