МАК прымусіў пакінуць Алімпіяду трэнераў, якія спрабавалі вывезці Ціманоўскую з Токіа


Акцыя беларусаў Японіі. 23 ліпеня 2021 года.
Фота: vybory_smotri / Telegram

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) пазбавіў акрэдытацыі двух трэнераў беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Токіа ў сувязі са зняццем з спаборніцтваў лёгкаатлеткі з Беларусі Крысціны Ціманоўскай.

Акрэдытацыі пазбаўленыя трэнеры Артур Шумак і Юрый Маісевіч. На патрабаванне МАК яны ўжо пакінулі Алімпійскую вёску.

У паведамленні камітэту ў Twitter гаворыцца, што рашэнне прынятае «ў інтарэсах дабрабыту спартсменаў з Беларусі, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў Токіа, і ў якасці часовай меры».

Паводле расповедаў Крысціны Ціманоўскай, менавіта Шумак і Маісевіч патрабавалі ад яе сабраць рэчы і пакінуць Токіа. Яны ж суправаджалі яе ў аэрапорт.

«1 жніўня пасля абеду да мяне ў пакой прыйшоў Артур Шумак, прадстаўнік нашай нацкаманды, і Маісевіч, і яны мне сказалі, што літаральна праз пару гадзін я павінна быць у аэрапорце. Мне трэба хутка збіраць рэчы і выязджаць», – распавяла Ціманоўская.

Артыкулы
«Загадалі выдаліць відэа, калі хачу застацца ў спорце». Бягуння Ціманоўская баіцца трапіць у турму
2021.08.01 19:57

МГ belsat.eu

Стужка навінаў