Лукашэнка з другой спробы адкрыў мост у Горадні, які да таго двойчы размыла дажджамі


Адкрыццё мосту ў Горадні.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка 6 жніўня нарэшце адкрыў аўтамабільны мост у Горадні, які да таго двойчы размывала дажджамі. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Лукашэнка прыляцеў у Горадню на самалёце, пасля чаго ўзяў удзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця аўтамабільнага моста Усходні праз Нёман.

Чацвёрты мост праз Нёман і ўчастак аб’язной дарогі, які злучае трасу М6 на ўездзе ў Горадню і мікрараён Вішнявец, планавалі адкрыць яшчэ 17 ліпеня. Але за некалькі гадзінаў да ўрачыстага адкрыцця залеваю размыла ўмацаваныя адхоны па абодва бакі моста, узбочыны пры новай дарозе.

За два тыдні да гэтага, 4 ліпеня, пасля магутнай залевы частка дарогі на зʼездзе з моста на правым беразе абвалілася разам з асфальтам, там утварылася вялікая яма.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў