Філосафа Мацкевіча западозрылі ў «Арганізацыі грубых парушэнняў парадку»


Мацкевіч «па-філасофску» ўспрымае сітуацыю, у якую трапіў, кажа адвакат.

Уладзімір Мацкевіч кліча на марш Свабоды 23 жніўня. Фота Belsat.eu

Адвакат Дзмітрый Лазавік паведаміў журналістам, што днём 6 жніўня змог наведаць свайго кліента – метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча, якога затрымалі раніцай 4 жніўня і змясцілі ў менскі ізалятар часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна. Да таго два дні адвакаты Мацкевіча не ведалі, што з затрыманым.

Як дазнаўся адвакат, 4 жніўня Мацкевічу выставілі падазрэнне ў «Арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» паводле ч.1 арт. 342 КК РБ. Паводле гэтага артыкулу, калі дакажуць віну, могуць аштрафаваць, арыштаваць, прысудзіць абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Артыкулы
Уладзімір Мацкевіч і Таццяна Вадалажская прызнаныя палітвязнямі
2021.08.06 18:00

Ператрусы праводзілі і на месцы пражывання Мацкевіча, і на месцы рэгістрацыі. Канфіскавалі тэлефоны, камп’ютары і ўсе носьбіты інфармацыі, некаторыя дакументы. Падчас ператрусаў Мацкевічу не растлумачылі ягоныя правы належным чынам, але ці падаваць скаргу на гэта, Мацкевіч і адвакат пакуль не вырашылі.

Фізічны ці псіхічны гвалт супраць Мацкевіча не чынілі, спецсродкі не ўжывалі. Аператыўнікі КДБ паводзілі сябе «максімальна карэктна», кажа адвакат.

«Уладзімір адчувае сябе нармальна, бадзёрасці духу і пачуцця гумару не страціў. Віну не прызнае. Усім перадае прывітанне. Сваё цяперашняе становішча ўспрымае па-філасофску», – кажа Лазавік.

АА belsat.eu

Стужка навінаў