За пяць дзён бязвізу ў Беларусь заехалі толькі 150 палякаў


З 1 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым для грамадзянаў Польшчы, якія заязджаюць праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. За пяць дзён Беларусь наведалі больш за 150 грамадзянаў Польшчы.

Такія звесткі прыводзіць Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Hавiны
Палякаў засцераглі ад бязвізавых паездак у Беларусь і нагадалі пра палітвязняў
2022.07.02 14:14

Грамадзяне Польшчы могуць без візаў наведаць Беларусь з 1 ліпеня да 31 снежня ўключна. Для заезду ў Беларусь неабходна будзе паказаць толькі дзейны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры заездзе машынаю), а таксама мець пры сабе медычную страхоўку. Пастанову прынялі, як кажа беларускі бок, каб «захаваць добрасуседскія зносіны».

Але намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павэл Яблоньскі не раіць гэтага рабіць.

«Калі хтосьці хоча рызыкнуць, каб трапіць на тэрыторыю дзяржавы, якая трактуе Польшчу як ворага, той мусіць усведамляць, што існуе вельмі значная рызыка, бо там варожыя намеры», – сказаў Яблоньскі пра Беларусь.

Ён нагадаў, што беларуская дзяржава актыўна падтрымлівае расейскую агрэсію супраць Украіны, у тым ліку дае сваю тэрыторыю для абстрэлаў і атакавання расейскімі войскамі Украіны.

Hавiны
Беларускага дыпламата выклікалі ў МЗС Польшчы пасля руйнавання магілаў польскіх жаўнераў
2022.07.06 11:31

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў