Рэжым прапануе пазбаўляць грамадзянства «экстрэмістаў», якія выехалі з Беларусі


Пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай адбылося паседжанне экспертнай рады, на якім сярод іншага разгледзелі праект змяненняў закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Наталля Качанава і праўладныя эксперты.
Фота: Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь / Telegram

У прыватнасці, прапануецца ўвядзенне нормы аб страце грамадзянства ў сувязі з наяўнасцю прысуду суду Беларусі, што пацвярджае ўдзел асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або нанясенне ёй «цяжкай шкоды інтарэсам дзяржавы, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Рэспублікі Беларусь».

«Законапраект накіраваны на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі, стабільнасці грамадска-палітычнай сістэмы і канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь», – заявілі ў Савеце Рэспублікі.

Аналітыка
Эксперты: Улады намагаюцца перанесці свой страх на грамадства, бо іначай рэалізаваць сваю ўладу яны не могуць
2021.12.04 17:00

У канцы 2020 года ў законе аб грамадзянстве ўжо з’явілася норма аб магчымасці страты грамадзянства за аналагічныя дзеянні асобамі, якія набылі грамадзянства Беларусі.

Але пазней улады вырашылі пазбаўляць грамадзянства ўсіх, незалежна ад таго, якім чынам яны атрымалі яго. Таксама былі адобраныя папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазволяць завочныя суды ў дачыненні асобаў, што знаходзяцца за мяжой.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў