Пуцін падтрымаў задушэнне пратэстаў у Каракалпакстане


5 ліпеня адбылася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам Узбекістану Шаўкатам Мірзіёевым і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, падчас якой апошні падтрымаў задушэнне пратэстаў у мяцежным узбекскім рэгіёне.

Пратэсты ва Узбекістане.
Фота: gazeta.uz

«У пачатку гутаркі прэзідэнт Расеі выказаў падтрыманне рашучым захадам, прынятым кіраўніком нашай дзяржавы дзеля стабілізацыі сітуацыі ў Каракалпакстане», – паведамляе прэс-служба прэзідэнта Узбекістану.

Нагодай для пратэстаў стала імкненне Мірзіёева пазбавіць Каракалпакстан права выхаду са складу Узбекістану. У выніку хваляванняў у Нукусе, паводле звестак Генеральнай пракуратуры Узбекістану, загінулі 18 асобаў, 243 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Еўрапейскі Звяз заклікаў Узбекістан «да адкрытага і незалежнага расследавання гвалтоўных падзеяў у Каракалпакстане», што здарыліся пасля публікацыі паправак да Канстытуцыі Узбекістану.

Пры гэтым у Еўразвязе прызналі «крокі прэзідэнта Мірзіёева ў хуткім рэагаванні на занепакоенасць грамадскасці наконт прапанаваных канстытуцыйных паправак».

Hавiны
Еўразвяз заклікаў да адкрытага і незалежнага расследавання падзеяў у Каракалпакстане
2022.07.05 09:11

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў