Полк Каліноўскага распавёў пра зніклых і загінулых у баі пад Лісічанскам


Байцы палка Каліноўскага, якія ваююць ва Украіне супраць расейскага агрэсара, афіцыйна пракаментавалі гібель Івана Марчука з пазыўным Брэст, а таксама распавялі пра сітуацыю з палоннымі байцамі, якія цяпер у Расеі.

Полк Каліноўскага афіцыйна агучыў інфармацыю пра бой, які адбыўся 26 чэрвеня пад Лісічанскам. У той дзень батальён «Волат» палка Кастуся Каліноўскага на чале з Іванам Марчуком з пазыўным Брэст прымаў удзел у стрымліванні танкавага прарыву акупантаў. У выніку цяжкага бою камандзір батальёна загінуў. Некалькі ваяроў зніклі без звестак. Інфармацыі пра іх лёс няма.

Сярод зніклых Радыё «Свабода» называе сярод зніклых без вестак Васіля з пазыўным Сябро, Васіля Атама і Вадзіма Папіка.

Вядома таксама, што два байцы палка, Ян з пазыўным Тромблі і Сяргей з пазыўным Клешч, патрапілі ў палон. Прынамсі відэа з байцамі з’явіліся ў расейскіх Telegram-каналах, якія спецыялізуюцца на відэа палонных украінцаў і замежных легіянераў. Беларускія ваяры служаць ва Украіне паводле кантракту і зʼяўляюцца ваеннапалоннымі.

Расейскія крыніцы пераконваюць, што астатнія каліноўцы загінулі. Але інфармацыі на гэты конт правяраецца.

Hавiны
Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Брэст, яшчэ адзін – у палоне
2022.07.06 01:26

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў