Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 6 ліпеня


Кожны дзень у Беларусі адбываюцца затрыманні, а суды выносяць палітычна матываваныя прысуды. «Белсат» прыводзіць агляд хронікі рэпрэсіяў за сераду, 6 ліпеня.

Журналістка Ірына Слаўнікава.
Фота: Ирина Славникова / Facebook

У Гомельскім абласным судзе адбылося другое паседжанне ў справе супраць журналісткі TVP Ірыны Слаўнікавай. На судзе выступіў у якасці сведка яе бацька Аляксандр Слаўнікаў. Мужчына распавёў некаторыя моманты гэтай справы.

Інтэрв’ю
«Няма нават слядоў злачынства». Бацька Ірыны Слаўнікавай пра суд над журналісткай
2022.07.06 20:09
Кацярына Андрэева. Малага, Іспанія. 2016 год. Фота з асабістага архіву

У працэсе над журналісткай «Белсату» Кацярынай Андрэевай абвесцілі перапынак да 13 ліпеня. Пра гэта паведаміў у Facebook ейны муж Ігар Ільяш.

Артыкулы
У судзе над Кацярынай Андрэевай абвясцілі перапынак на тыдзень
2022.07.06 15:43

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі яшчэ 9 асобаў. Цяпер у нашай краіне 1236 палітычных вязняў, паведамляе «Вясна».

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 асобаў
2022.07.06 19:18

Жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар’я напісала ў сваім Іnstagram, што Ігара паставілі на прафулікі як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва», а таксама як «схільнага да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Акрамя гэтага, яму зрабілі вымову за тое, што дрэнна пагаліўся. Пры гэтым у наваполацкай калоніі палітвязень знаходзіцца прыкладна тры тыдні.

Дар’я Лосік паказвае фота мужа. Менск, Беларусь. 16 сакавіка 2021 году.
Фота: АВ / Белсат

Актывістка Алена Гнаўк ужо два тыдні знаходзіцца ў карцары. Адміністрацыя баранавіцкага СІЗА цісне на 65-гадовую палітзняволеную праз яе адмову выконваць нейкае правіла СІЗА.

У Менску сілавікі схапілі 50-гадовага Уладзіміра Рыдуху. Падставай для затрымання стаў ягоны каментар у сацсетках: «Бродячий цирк русского победобесия». Сілавікі паведамляюць, што мужчыну абвінавачваюць у «Абразе памяці подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне». Распачалі крымінальную справу.

У Магілёве ГУБАЗіК затрымаў студэнта 3-га курса МДУ ім. А. А. Куляшова Юрыя Шырокага. Прычынай затрымання стаў удзел студэнта ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

У Гомлі схапілі фатографа Сяргея Лысенку. Вядома, што мужчыну асудзілі на 15 содняў арышту.

Hавiны
У чэрвені за пратэсты ў Беларусі асудзілі не менш за 86 чалавек
2022.07.06 17:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў