Анджэй Дуда паабяцаў падтрымліваць беларусаў і беларускія медыі ў Польшчы


Святлана Ціханоўская падчас візіту 5 ліпеня ў Польшчу правяла сустрэчу з уладамі краіны і акрэдытаванымі ў Варшаве амбасадарамі. Пра гэта яна распавяла ў сваім Twitter.

Гэтак, на сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам «дамовіліся ўмацоўваць нашую супрацу, каб падтрымаць усіх беларусаў, якія працягваюць змагацца за дэмакратычныя змены, і медыі, што распаўсюджваюць навіны без цэнзуры ўнутры краіны».

«Мы мусім знішчыць дыктатуру Лукашэнкі і дапамагчы Украіне перамагчы», – заявіла Ціханоўская.

З міністрам аховы здароўя Польшчы Адамам Недзельскім яна абмеркавала, як спрасціць правілы для рэпрэсаваных медыкаў, якія ўцяклі з Беларусі.

«Нашыя лекары пабачылі сляды катаванняў і выказаліся супраць тыраніі. 795 беларускіх медыкаў ужо працуюць у Польшчы, але яшчэ большай колькасці патрэбная дапамога з пераездам», – заявіла беларуская лідарка.

Таксама на сустрэчы з амбасадарам ЗША ў Польшчы Маркам Бжэзінскім Святлана Ціханоўская падкрэсліла важнасць палітычнай ізаляцыі Аляксандра Лукашэнкі – хаўрусніка Уладзіміра Пуціна, які «трымае нашую краіну ў закладніках». Паводле яе, пытанне Беларусі трэба абмеркаваць на Генеральнай асамблеі ААН у верасні.

Hавiны
Украінскі журналіст: Кіеву трэба наладжваць стасункі з Ціханоўскай
2022.07.06 10:18

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў