Жыхарка Бараўлянаў атрымала 2 гады «хіміі» за допіс пра генпракурора


Наталлю Красько пакаралі 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за каментар «генеральны пракурор – злачынец». Пра гэта паведамляе spring96.org.

Вырак вынес суддзя Антон Колабаў.

Менавіта 2 гады «хіміі» і прасіў 47-гадовай жанчыне дзяржаўны абвінаваўца. Таксама Красько мусіць сплаціць Андрэю Шведу 9 тысячаў рублёў – на такую суму генпракурор ацаніў маральную шкоду.

Наталлю Красько судзілі за тое, што ў адным з тэлеграм-чатаў яна напісала: «Генеральны пракурор – злачынец». Следства палічыла, што жанчына гэтак распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі, была распачатая крымінальная справа паводле арт. 188 КК («Паклёп»). Наталлю неўзабаве затрымалі, у кватэры ўчынілі ператрус, шукалі «стужачкі, сэрцайкі, кветачкі».

Hавiны
Генпракурор Андрэй Швед хоча спагнаць з жыхаркі Бараўлян 10 тысяч рублёў за паклёп
2021.07.05 15:47

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года адбываюцца самыя масавыя ў найноўшай гісторыі Беларусі рэпрэсіі. Следчы камітэт заяўляе, што са жніўня завялі больш як 2400 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі, а Генеральная пракуратура сцвярджае, што за гэты перыяд было зарэгістравана больш за 3000 такіх «злачынстваў». Дакладная колькасць палітычна матываваных крымінальных справаў застаецца невядомай.

На дзень 6 ліпеня 534 асобы прызнаныя палітычнымі вязнямі. Тысячы пратэстоўцаў па ўсёй краіне сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 000 асобаў былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Згодна з рознымі ацэнкамі, ад 4 да 15 асобаў загінулі ў выніку дзеянняў сілавікоў. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы да адказнасці нікога не прыцягнулі.

Аб’ектыў
Катаванні падчас затрымання і за кратамі
2021.07.01 23:36

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў