Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча асудзілі за працу без акрэдытацыі


Суд пакараў журналіста Рамана Васюковіча штрафам за працу без акрэдытацыі. Нагодаю для адміністратыўнага пераследу стаў выхад у жывы эфір праграмы «Галоўнае» 25 траўня, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Раман Васюковіч.
Фота: Роман Васюкович / Facebook

2 ліпеня Рамана Васюковіча, журналіста выдання «Настоящее время», выклікалі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе апыталі і склалі адміністратыўны пратакол нібыта за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП). Яго абвінавацілі ў выкананні прафесійных абавязкаў без акрэдытацыі Міністэрства замежных справаў. Падставаю для адміністратыўнай справы стаў выхад у жывы эфір праграмы «Галоўнае» 25 траўня.

У гэты ж дзень справу Рамана Васюковіча перадалі ў суд, але паседжанне перанеслі на 6 ліпеня. Сёння журналісту прысудзілі паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП штраф 30 базавых велічыняў (870 рублёў), паведамляе карэспандэнт «Белсату».

Hавiны
Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча будуць судзіць за працу без акрэдытацыі
2021.07.02 16:39

СК belsat.eu

Стужка навінаў