Вынеслі прысуды чарговым абвінавачаным па «Пінскай справе»


У судзе Маскоўскага раёна Берасці агучылі прысуды ў дачыненні да чарговых абвінавачаных паводле крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

АМАП у Пінску. Ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Фота: media-polesye.by

Чарговыя 10 удзельнікаў так званай «Пінскай справы» атрымалі тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Вера Філонік.

Аляксандр Лопух атрымаў 5 гадоў і 6 месяцаў, Сяргей Цібец, Валянціна Колба, Андрэй Хвескавец – 5 гадоў кожнаму, Леанід Германовіч, Андрэй Моцук, Аляксандр Шандыба – 4 гады і 6 месяцаў кожнаму, Сяргей Волкаў, Аляксандр Шаламіцкі, Сяргей Шаламіцкі – 4 гады кожнаму.

Менавіта такія тэрміны патрабавалі пракуроры гэтай справы Міхаіл Дайнека і Сцяпан Ляшок.

Арыштаваных паводле «Пінскай справы» праваабаронцы прызналі палітвязнямі.

Hавiны
Праваабаронца пра «пінскую справу – 2»: Людзі абураныя, напружанне нарастае
2021.05.31 15:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў