Вынікі пошуку для:

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады

У Вільні Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем. Палітыкі абмеркавалі «Усходняе партнёрства», прысуд Віктару Бабарыку і дапамогу беларусам, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская з Шарлем Мішэлем. Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем абмеркавала перспектывы Беларусі ва «Усходнім партнёрстве». Беларускі палітык запрапанавала канцэпцыю, паводле якой у праграме можа быць рэпрэзентаваны менавіта беларускі народ, бо афіцыйны Менск адмовіўся ад удзелу ў ёй. На думку Святланы Ціханоўскай, афіцыйна Беларусь могуць рэпрэзентаваць дэмакратычныя сілы.

На пытанне Шарля Мішэля пра адзінства сілавога блоку і дэмакратычных сілаў Ціханоўская адказала, што сярод сілавікоў адзінства няма даўно, а дэмакратычныя сілы, як і раней, працуюць разам на агульную мэту.

«З кантактаў з працаўнікамі сілавых структураў мы разумеем, што ў рэжыме яны бачаць толькі гвалт і ніякай будучыні. Яны выдатна ведаюць, што іхная будучыня – за дэмакратычнымі пераменамі», – лічыць Святлана Ціханоўская.

Акрамя таго, Ціханоўская распавяла аб прысудзе Віктару Бабарыку ды іншыя суды над беларусамі. Яна заявіла, што неабходна пашыраць праграмы дапамогі палітычным вязням ды іхным сем’ям, незалежным медыям і прыватнаму бізнесу. Таксама цяпер важна, каб Украіна далучылася да санкцыяў ЕЗ і каб былі зачыненыя шчыліны ў санкцыях, тады ў рэжыму не будзе шляхоў для іх абыходу.

Віктара Бабарыку пакаралі 14 гадамі зняволення

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны