Міністэрства інфармацыі анулявала дазволы на трансляцыю «UATV» і «Kvartal TV»


Міністэрства інфармацыі рашэннем ад 5 ліпеня 2021 года анулявала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі двух украінскіх каналаў – «UATV» і «Kvartal TV».

«Падставаю для пастановы сталася парушэнне дзейнага заканадаўства ў частцы, якая датычыць спецыялізацыі замежных СМІ. У эфіры ўкраінскіх тэлепраграмаў выявілі рэкламу, не заяўленую пры атрыманні дазволаў на трансляцыю», – паведамляюць у прэс-рэлізе міністэрства.

«UATV» атрымаў дазволу на трансляцыю ў Беларусі ў пачатку 2019 года і стаўся першым украінскім тэлеканалам, які беларусы мелі магчымасць глядзець у кабельных сетках. У тым жа годзе дазвол на трансляцыю атрымаў «Kvartal TV».

Hавiны
Белтэлерадыёкампаніі замарозілі сяброўства ў Еўрапейскім трансляцыйным звязе
2021.05.28 16:14

Нагадаем: у чэрвені 2021 года ва Украіне забаранілі трансляваць тэлеканал «Беларусь 24». Паводле прадстаўніка Нацыянальнай рады Украіны ў пытаннях тэлебачання і радыётрансляцыі Максіма Анапрыенкі, рэгулятар зафіксаваў сярод удзельнікаў эфіраў «Беларусь 24» прысутнасць асобаў, якія ўяўляюць пагрозу бяспецы Украіны, а таксама іншыя парушэнні.

Hавiны
Ва Украіне забаранілі трансляваць тэлеканал «Беларусь 24»
2021.06.10 17:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў