Лукашэнка загадаў пакараць нямецкі бізнес


Падчас нарады ў справе супрацьдзеяння заходнім санкцыям Аляксандр Лукашэнка загадаў увесці абмежаванні супраць заходніх кампаніяў.

«Мы ведаем, хто ў ЗША, Нямеччыне ды іншых, асабліва еўрапейскіх, краінах выступіў супраць паставак камплектавальных і асноўных вузлоў для нашых прадпрыемстваў. Мы іх ведаем. У нас ёсць досвед. Памятаеце, «Škoda», «Nivea» і гэтак далей? Мы ім сказалі: хлопцы, дзякуй, да пабачэння.

Першае: на беларускі рынак – ні кроку. Другое: праз Беларусь – таксама ні кроку, – сказаў ён. – Сапраўды, гэтак трэба зрабіць і з немцамі. Няхай праз Фінляндыю ў Кітай і Расею пастаўляюць сваю прадукцыю. Або праз Украіну (там добрыя дарогі) няхай едуць і пастаўляюць туды».

«То бок трэба распачаць усе захады, каб яны адчулі, што такое Беларусь. І, перш чым брацца за эканамічнае зброю, думалі», – падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
Урад Беларусі ўвёў санкцыі супраць кампаніяў Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf
2021.04.23 19:22
  • Таваразварот Беларусі і Нямеччыны ў 2020 годзе склаў 2,623 мільярда долараў. У Беларусі зарэгістраваныя 306 арганізацыяў з удзелам нямецкага капіталу, у тым ліку 166 супольных прадпрыемстваў і 140 замежных арганізацыяў. Найбольш шырока нямецкі капітал рэпрэзентаваны ў прамысловай сферы, транспарце, сельскай гаспадарцы, гандлі і харчовай прамысловасці. Паводле інфармацыі амбасады Беларусі, у 2020 годзе з Нямеччыны былі прыцягнутыя інвестыцыі на суму 138,5 мільёна долараў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў