Кампанія «Nestlé» скарачае рэкламу на беларускім ТБ


Грамадская арганізацыя «Libereco» звярнулася з лістом да швейцарскага вытворцы харчоў «Nestlé» з заклікам спыніць аплату за рэкламу на прапагандысцкім тэлебачанні Беларусі. «Nestlé» адрэагавала на зварот і абвесціла пра скарачэнне рэкламнага бюджэту на беларускім дзяржаўным тэлебачанні, паведамляе нямецкае выданне «RedaktionsNetzwerk Deutschland».

Нямецкае выданне піша, што ў Беларусі грамадзяне даўно крытыкуюць заходнія кампаніі, якія рэкламуюць на дзяржаўным прапагандысцкім тэлебачанні свае тавары. А менавіта дзяржаўнае тэлебачанне транслюе «прызнанні» зняволеных грамадзянаў, каб запалохаць іншых.

І аплата гэтых сюжэтаў ідзе не толькі з бюджэту краіны, але і за кошт рэкламы. Сярод найбуйнейшых тэлерэкламадаўцаў у Беларусі – швейцарская харчовая кампанія«Nestlé».

Hавiны
Цяпер усю вонкавую рэкламу трэба будзе ўзгадняць у выканкамах
2021.07.06 15:52

Нямецка-швейцарская арганізацыя «Libereco» звянулася з адкрытым лістом да кіраўніцтва кампаніі «Nestlé». У лісце, які падтрымалі і падпісалі таксама 52 няўрадавыя арганізацыі з 18 краінаў, грамадзянская супольнасць заклікае неадкладна спыніць рэкламу «Nestlé» «на ўсіх падкантрольных дзяржаве беларускіх сродках масавай інфармацыі і звязанае з гэтым фінансаванне прапаганды злачыннага рэжыму».

Аўтары звароту, які таксама падпісала арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», крытыкуюць «Nestlé» за рэкламу кавы, шакаладных батончыкаў і ежы побач з жудаснаю дэманстрацыяй праціўнікаў рэжыму.

Адметна, што раней у кампаніі «Nestlé» не каментавалі гэтых абвінавачанняў. Але 5 чэрвеня адказалі, што ўважліва адсочваюць падзеі ў Беларусі:

«Адсутнасць альтэрнатыўных тэлеканалаў і шырокі асартымент прадукцыі прывялі да выразна прыкметнай прысутнасці брэндаў «Nestlé» на нацыянальных тэлеканалах краіны. Але ў межах рэгулярнага агляду нашай дзейнасці мы цяпер значна скарацілі рэкламны бюджэт у Беларусі».

Hавiны
Міністэрства інфармацыі анулявала дазволы на трансляцыю «UATV» і «Kvartal TV»
2021.07.06 14:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў