«Amnesty International» заклікае вызваліць Віктара Бабарыку


Віктар Бабарыка.
Фота: Reuters

Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў палітыку і экс-банкіру Віктару Бабарыку 14 гадоў турэмнага зняволення. Міжнародная супольнасць асудзіла гэты прысуд і заклікае афіцыйны Менск вызваліць палітвязня. Да гэтага закліку далучылася «Amnesty International».

У адказ на абвінаваўчы прысуд і 14-гадовы тэрмін зняволення, які вынес суд у Беларусі Віктару Бабарыку, «Amnesty International» заклікала ўлады вызваліць вязня сумлення.

«Гэта палітычна матываваны прысуд, які яшчэ больш азмрочвае і без таго змрочную карціну страху і адчаю ў Беларусі. Галасы іншадумства заглушаюцца, бо трывожнае маўчанне прымусова ўводзіць усё больш рэпрэсіўны ўрад.

Віктар Бабарыка стаў мішэнню, бо ён адважыўся кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку і цяпер свабодай плаціць за смеласць», – сказала Мары Страдэрз, дырэктар «Amnesty International» па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі

Прадстаўніца «Amnesty International» кажа, што Віктар Бабарыка – вязень сумлення, пераследуецца выключна за мірнае ажыццяўленне правоў чалавека, у тым ліку свабодна выказвае свае палітычныя меркаванні. Яго разам з іншымі арыштаванымі, якія падтрымалі яго падчас прэзідэнцкай кампаніі неабходна неадкладна і безумоўна вызваліць.

Артыкулы
Віктара Бабарыку пакаралі 14 гадамі зняволення
2021.07.06 11:11

Таксама на прысуд адрэагавалі ў Бруселі. Еўразвяз патрабуе вызвалення палітвязняў.

«ЕЗ патрабуе неадкладнага вызвалення Бабарыку, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, затрыманых журналістаў і людзей, якія знаходзяцца за кратамі за выказванне сваіх фундаментальных правоў», – гаворыцца ў заяве ЕЗ.

Артыкулы
«Выйдзе значна раней». Як сацсеткі адрэагавалі на прысуд Бабарыку
2021.07.06 12:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў