332-гі дзень пратэстаў. Рэакцыя на прысуд Віктару Бабарыку, Еўропа гатовая дапамагаць беларусам


6 ліпеня мінуў 332-гі дзень паслявыбарчага крызісу ў Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Акцыі пратэсту ў Беларусі.
Фота: чытачы Белсату

Рэакцыя на прысуд Бабарыку

Вярхоўны Суд пакараў былога патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнцтва Віктару Бабарыку 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, палітычнага вязня аштрафавалі на 145 тысячаў рублёў.

Рашэнне вынес суддзя Ігар Любавіцкі. Паколькі рашэнне вынес суд найвышэйшай інстанцыі, Бабарыка не можа абскардзіць выраку ў парадку апеляцыі.

Коллаж из фото: Ramil Nasibulin / TASS / Forum

У сацсетках карыстальнікі сышліся ў меркаванні, што Бабарыка «выйдзе значна раней».

Артыкулы
«Выйдзе значна раней». Як сацсеткі адрэагавалі на прысуд Бабарыку
2021.07.06 12:30

У адказ на абвінаваўчы прысуд і 14-гадовы тэрмін зняволення, які вынес суд у Беларусі Віктару Бабарыку, «Amnesty International» заклікала ўлады вызваліць вязня сумлення.

«Гэта палітычна матываваны прысуд, які яшчэ больш азмрочвае і без таго змрочную карціну страху і адчаю ў Беларусі. Галасы іншадумства заглушаюцца, бо трывожнае маўчанне прымусова ўводзіць усё больш рэпрэсіўны ўрад.

Віктар Бабарыка стаў мішэнню, бо ён адважыўся кінуць выклік Аляксандру Лукашэнку і цяпер свабодай плаціць за смеласць», – сказала Мары Страдэрз, дырэктар «Amnesty International» па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі

Таксама на прысуд адрэагавалі ў Бруселі. Еўразвяз патрабуе вызвалення палітвязняў.

«ЕЗ патрабуе неадкладнага вызвалення Бабарыку, а таксама ўсіх палітычных зняволеных, затрыманых журналістаў і людзей, якія знаходзяцца за кратамі за выказванне сваіх фундаментальных правоў», – гаворыцца ў заяве ЕЗ.

Артыкулы
«Amnesty International» заклікае вызваліць Віктара Бабарыку
2021.07.06 19:12

Жанчыну пакаралі за допіс пра генпракурора

Наталлю Красько пакаралі 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за каментар «генеральны пракурор – злачынец». Пра гэта паведамляе spring96.org. Вырак вынес суддзя Антон Колабаў.

Менавіта 2 гады «хіміі» і прасіў 47-гадовай жанчыне дзяржаўны абвінаваўца. Таксама Красько мусіць сплаціць Андрэю Шведу 9 тысячаў рублёў – на такую суму генпракурор ацаніў маральную шкоду.

Наталлю Красько судзілі за тое, што ў адным з тэлеграм-чатаў яна напісала: «Генеральны пракурор – злачынец». Следства палічыла, што жанчына гэтак распаўсюдзіла несапраўдныя звесткі, была распачатая крымінальная справа паводле арт. 188 КК («Паклёп»). Наталлю неўзабаве затрымалі, у кватэры ўчынілі ператрус, шукалі «стужачкі, сэрцайкі, кветачкі».

Артыкулы
Жыхарка Бараўлянаў атрымала 2 гады «хіміі» за допіс пра генпракурора
2021.07.06 11:31

Палітвязень Марфа Рабковая траціла прытомнасць у турме

Адвакатка Наталля Мацкевіч наведала палітзняволеную Марфу Рабкову, якая застаецца за кратамі з верасня 2020 года.

«Сёння наведвала Машу Рабкову. Яна стала тонкая, празрыстая, але трымаецца цвёрда. Сказала, што прачытала: «Не людзі выбіраюць час, у які жыць, а час выбірае людзей». І кажа: «Калі час выбраў нас, мы мусім справіцца», – напісала 5 ліпеня на сваёй старонцы ў Twitter адвакатка.

Палітзняволеная Марфа Рабкова

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што Марфа Рабкова нядаўна знепрытомнела ў камеры. Гэта здарылася праз нястачу паветра і духату, падчас нядаўняй анамальнай спякоты для Беларусі 27–28 чэрвеня. Медычная дапамога выглядала наступным чынам: прыйшоў доктар і даў таблетку цытрамону.

Артыкулы
Палітзняволеная Марфа Рабкова моцна схуднела ў турме, але трымаецца цвёрда
2021.07.06 10:41

Лукашэнка загадаў пакараць нямецкі бізнес

Падчас нарады ў справе супрацьдзеяння заходнім санкцыям Аляксандр Лукашэнка загадаў увесці абмежаванні супраць заходніх кампаніяў.

«Мы ведаем, хто ў ЗША, Нямеччыне ды іншых, асабліва еўрапейскіх, краінах выступіў супраць паставак камплектавальных і асноўных вузлоў для нашых прадпрыемстваў. Мы іх ведаем. У нас ёсць досвед. Памятаеце, «Škoda», «Nivea» і гэтак далей? Мы ім сказалі: хлопцы, дзякуй, да пабачэння.

Першае: на беларускі рынак – ні кроку. Другое: праз Беларусь – таксама ні кроку, – сказаў ён. – Сапраўды, гэтак трэба зрабіць і з немцамі. Няхай праз Фінляндыю ў Кітай і Расею пастаўляюць сваю прадукцыю. Або праз Украіну (там добрыя дарогі) няхай едуць і пастаўляюць туды».

«То бок трэба распачаць усе захады, каб яны адчулі, што такое Беларусь. І, перш чым брацца за эканамічнае зброю, думалі», – падкрэсліў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка прыгразіў немцам спыніць імпарт і транзіт. Эканамісты тлумачаць, ці рэальна гэта
2021.07.06 16:50

Закрануў Лукашэнка і пытанне нелегальных мігрантаў.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне займацца асноўнымі выклікамі на мяжы. «Але калі нехта думае, што мы цяпер закрыем мяжу з Польшчаю, Літвою, Латвіяй і Украінай ды ператворымся ў адстойнік уцекачоў з Афганістану, Ірану, Іраку, Лівіі, Сірыі, Тунісу, то ён проста памыляецца як мінімум. Мы ніколі не будзем нікога трымаць, яны ж не да нас ідуць», – дадаў ён.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Шарлем Мішэлем абмеркавала перспектывы Беларусі ва «Усходнім партнёрстве». Беларускі палітык запрапанавала канцэпцыю, паводле якой у праграме можа быць рэпрэзентаваны менавіта беларускі народ, бо афіцыйны Менск адмовіўся ад удзелу ў ёй. На думку Святланы Ціханоўскай, афіцыйна Беларусь могуць рэпрэзентаваць дэмакратычныя сілы.

Святлана Ціханоўская з Шарлем Мішэлем.
Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

На пытанне Шарля Мішэля пра адзінства сілавога блоку і дэмакратычных сілаў Ціханоўская адказала, што сярод сілавікоў адзінства няма даўно, а дэмакратычныя сілы, як і раней, працуюць разам на агульную мэту.

«З кантактаў з працаўнікамі сілавых структураў мы разумеем, што ў рэжыме яны бачаць толькі гвалт і ніякай будучыні. Яны выдатна ведаюць, што іхная будучыня – за дэмакратычнымі пераменамі», – лічыць Святлана Ціханоўская.

Акрамя таго, Ціханоўская распавяла аб прысудзе Віктару Бабарыку ды іншыя суды над беларусамі. Яна заявіла, што неабходна пашыраць праграмы дапамогі палітычным вязням ды іхным сем’ям, незалежным медыям і прыватнаму бізнесу. Таксама цяпер важна, каб Украіна далучылася да санкцыяў ЕЗ і каб былі зачыненыя шчыліны ў санкцыях, тады ў рэжыму не будзе шляхоў для іх абыходу.

Аб’ектыў
Еўропа разам супраць парушальнікаў мяжы
2021.07.06 22:41

«Nestlé» скарачае рэкламу на беларускім ТБ

Нямецка-швейцарская арганізацыя «Libereco» звянулася з адкрытым лістом да кіраўніцтва кампаніі «Nestlé». У лісце, які падтрымалі і падпісалі таксама 52 няўрадавыя арганізацыі з 18 краінаў, грамадзянская супольнасць заклікае неадкладна спыніць рэкламу «Nestlé» «на ўсіх падкантрольных дзяржаве беларускіх сродках масавай інфармацыі і звязанае з гэтым фінансаванне прапаганды злачыннага рэжыму».

Аўтары звароту, які таксама падпісала арганізацыя «Рэпарцёры без межаў», крытыкуюць «Nestlé» за рэкламу кавы, шакаладных батончыкаў і ежы побач з жудаснаю дэманстрацыяй праціўнікаў рэжыму.

Плакат «Ганьба БТ» на маршы пенсіянераў. 2 лістапада 2020.
Фота: ТК / Белсат

Адметна, што раней у кампаніі «Nestlé» не каментавалі гэтых абвінавачанняў. Але 5 чэрвеня адказалі, што ўважліва адсочваюць падзеі ў Беларусі:

«Адсутнасць альтэрнатыўных тэлеканалаў і шырокі асартымент прадукцыі прывялі да выразна прыкметнай прысутнасці брэндаў «Nestlé» на нацыянальных тэлеканалах краіны. Але ў межах рэгулярнага агляду нашай дзейнасці мы цяпер значна скарацілі рэкламны бюджэт у Беларусі».

Меркаванні
Крымская пастка для Лукашэнкі
2021.07.06 16:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў