У Казахстане прагаласавалі за новую Канстытуцыю


У Казахстане адбыўся рэферэндум аб папраўках у Канстытуцыю. Паводле папярэдніх звестак ЦВК, за прагаласавалі больш за 77 % грамадзянаў, паведамляе рэсурс «Власть». Падзею ўжо паспелі назваць ударам па спадчыне Назарбаева.

Сцяг Казахстану.
Фота: ukrinform.ru

Унесці папраўкі ў Канстытуцыю і рэфармаваць уладу прапанаваў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў. Сярод прадугледжаных рэформаў была адзначаная прапанова пазбавіць уладу ад «празмернай канцэнтрацыі паўнамоцтваў», перайсці «ад моцнай прэзідэнцкай формы кіравання да прэзідэнцкай рэспублікі з моцным парламентам».

Новая Канстытуцыя ўводзіць абмежаванні для прэзідэнта Казахстану. Цяпер адзін чалавек не зможа займаць гэтай пасады больш за два разы запар. На час прэзідэнцтва ён таксама будзе абавязаны пакінуць партыю, а ягоныя сваякі не змогуць займаць кіроўных пасадаў у дзяржаўных структурах.

Таксама адновяць дзейнасць Канстытуцыйнага суда. Орган быў скасаваны прынятай у 1995 годзе Канстытуцыяй. Суддзяў будзе прызначаць беспасярэдне прэзідэнт і парламент.

Абноўлена
У Казахстане пачаўся рэферэндум аб «дэнурсултанізацыі»
2022.06.05 10:27

Паводле ЦВК, удзел у рэферэндуме ўзялі 68,06 % грамадзянаў, залучаных у спісы для галасавання.

Казахская служба радыё «Свабода» паведамляе, што ўдзельнікі галасавання былі вымушаныя рабіць фотасправаздачу для працадаўцаў.

Нагадаем, што ў студзені 2022 года ў Казахстане адбыліся масавыя пратэсты. Для іх здушэння прэзідэнт Такаеў выклікаў войскі АДКБ. У выніку Такаеў не страціў, а толькі ўмацаваў сваю ўладу, а былы прэзідэнт Назарбаеў страціў пасады. За час пратэстаў загінулі не менш за дзве сотні чалавек.

Аналітыка
Казахстан: надзвычайнае становішча скасавалі, расейцаў няма, але ва ўладзе неспакойна
2022.01.20 10:54

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў