Супрацоўнікі ГУБАЗіКа разграмілі менскі дом Валерыя Цапкалы


У дом Валерыя Цапкалы ў Менску, на завулку Цяплічным, прыйшлі сілавікі, паведамляе тэлеграм-канал «Нік і Майк». Паведамляецца, што супрацоўнікі ГУБАЗіКу выбілі вокны і ўсё перавярнулі ўверх дном.

Валер Цапкала.
Фота: Madis Veltman / Globallookpress.com

Як сцвярджаюць аўтары «Ніка і Майка», падчас ператрусу злачынцы з ГУБАЗіКу паламалі мэблю, пабілі посуд і раскідалі рэчы.

«Паступіў сігнал на пульт аховы МУС. Па прыездзе супрацоўнікаў аховы ім былі прад’яўлены дакументы супрацоўнікаў МУС і Следчага камітэту. Аднак няўзброеным поглядам былі бачныя разбітыя вокны, у дзвярным праёме былі бачныя разламаная мэбля, посуд, раскіданыя рэчы», – так аб прыходзе сілавікоў паведамляецца ў тэлеграм-канале.

Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі Валерый Цапкала пакінуў краіну і вывез з сабой дзяцей амаль два гады таму, 24 ліпеня 2020 года. Пазней палітык паведаміў, што вымушаны быў пайсці на такі крок, атрымаўшы папярэджанне ад сяброў з праваахоўных структур аб будучым арышце. Ягоная жонка Вераніка Цапкала тады засталася ў Беларусі і працягнула працу ў складзе аб’яднанага штабу Святланы Ціханоўскай. Аднак яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў яна таксама пакінула Беларусь.

«Дом быў разгромлены. Выбіты вонкавыя і міжпакаёвыя дзверы, пабіты вокны, знішчана мэбля, пашкоджаны трубы, у выніку чаго цокаль затоплены і вада працягвае паступаць. Паламаны таксама ложкі, у тым ліку дзве дзіцячыя, шторы разам з карнізамі сарваныя, посуд разбіты, выдраныя разеткі, разбіты сантэхніка і плітка», – распавёў пазней Цапкала «Нашай Ніве».

Аднак, верагодна, гаворка ідзе пра той самы дом, які Цапкала, паводле пацверджанай інфармацыі, прадаў яшчэ ў 2020-ым годзе перад прэзідэнцкай кампаніяй.

Раней у такім жа стылі былі разгромленыя кватэры яшчэ некаторых актыўных дзеячаў беларускай эміграцыі.

Артыкулы
Пачынаецца суд над белапанаўцамі. Што вядома пра справу і абвінавачваных?
2022.06.06 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў