Расейскія «Іскандэры», С-400 і «Панцыры» застаюцца на беларуска-ўкраінскай мяжы


Генштаб ЗСУ паведамляе, што на беларуска-ўкраінскай мяжы застаецца групоўка расейскіх войскаў. Становішча на валынскім і палескім кірунках істотна не змяняецца.

Зенітная ракетная сістэма

«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь уздоўж мяжы Украіны, захоўваецца прысутнасць падраздзяленняў узброеных сілаў Расейскай Федэрацыі, якія маюць на ўзбраенні аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр-М», зенітна-гарматныя комплексы «Панцыр-С1», зенітныя ракетныя сістэмы С-400 і самалёты аператыўна-тактычнай авіаяцыі», – гаворыцца ў паведамленні.

На северскім напрамку расейцы працягваюць забяспечваць узмоцненую ахову ўчастку ўкраінска-расейскай мяжы ў Бранскай і Курскай вобласцях.

«З мэтаю дэманстрацыі прысутнасці ў памежных раёнах дзеюць асобныя падраздзяленні праціўніка, якія абстрэльваюць цывільную інфраструктуру паселішчаў Чарнігаўскай і Сумскай вобласцяў Украіны», – дадалі ў ведамстве.

Нагадаем, што з 22 чэрвеня да 1 ліпеня Беларусь правядзе «мабілізацыйныя вучэнні» ля ўкраінскай мяжы. Вучэнні плануюцца ў Гомельскай вобласці.

Аналітыка
Што трэба ведаць пра пагрозу адкрыцця «новага фронту» ў Беларусі
2022.05.27 18:22

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў