Макс Корж скасаваў канцэртавы тур


Беларускі музыка Макс Корж пастанавіў скасаваць канцэртавы тур. Цягам чэрвеня і ліпеня папулярны музыка меўся наведаць мж іншага тры гарады Расеі: Екацярынбург, Новасібірск і Санкт-Пецярбург.

Макс Корж. Фотa: maxkorzhmus / Instagram

Пра пастанову Корж абвесціў у Instagram.

«Не магу я спяваць пра жыццё ў кайф, калі штодня так шмат жыццяў адбіраецца», − напісаў Корж.

Макс Корж абвесціў скасаванне канцэртавага туру. Скрыншот: maxkorzhmus / Instagram

Нагадаем, што днямі Макс Корж выпусціў сінгл пра вайну ва Украіне. Беларускі музыка прэзентаваў кампазіцыю «Свой дом» на ўласным YouTube-канале. Твор утрымлівае антываенную лірыку і выклікаў рэзананс у каментарах да рэлізу.

24 лютага Корж напісаў у Instagram антываенны пост:

«Мільёны людзей, якія выраслі ў адных і тых самых дварах, на адных і тых самых каштоўнасцях, якія разумеюць адзін аднаго і на ўсе 100 % гатовыя быць мірнымі суседзямі, былі зноў падзеленыя праз вайну.

Асуджаю ўварванне і бамбардаванне незалежнай дзяржавы. Гэтая вайна зменіць жыцці кожнага назаўжды, няважна, дзе ты жывеш. Усё тое звыклае, што мы ўжо перасталі цаніць, будзе для нас толькі ўспамінам. Таму ніколі не позна, калі мільёны не жадаюць вайны.

Мір Украіне!».

Hавiны
Макс Корж запісаў сінгл пра вайну ва Украіне
2022.06.04 18:11

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў