Дырэктару газеты «Беларусы і рынак» Канстанціну Залатых выставілі абвінавачанне


6 чэрвеня стала вядома, што дырэктару газеты «Беларусы і рынак» было выстаўлена абвінавачванне. Аб гэтым паведамляе БАЖ у сваім тэлеграм-канале.

Канстанцін Залатых.
Фота: “Беларусы і рынак”

Канстанціну Залатых выставілі крымінальнае абвінавачанне паводле арт.130 ч.2 – распальванне варажнечы, спалучанае з гвалтам альбо здзейсненае службовай асобай.

Па гэтым артыкуле Залатых пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён застаецца пад вартай у СІЗА.

Нагадаем, што 18 траўня КДБ затрымаў дырэктара газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых і бухгалтарку выдання Юлію Кахно. Дома ў Залатых і ў рэдакцыі «БР» прайшлі вобшукі. Пасля гэтага рэдакцыя была апячатана.

«Беларусы і рынак» – адно з апошніх незалежных выданняў у Беларусі, якое піша ў асноўным пра эканамічныя тэмы.

Hавiны
Сілавікі затрымалі дырэктара і бухгалтарку газеты «Белорусы и рынок»
2022.05.18 15:31

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў