Дырэктар выдавецтва Андрэй Янушкевіч і супрацоўніца кнігарні «Кнігаўка» Наста Карнацкая застаюцца за кратамі


Літаратурная аглядальніца, аўтарка праекту «Белліт» і супрацоўніца кнігарні «Кнігаўкі» Наста Карнацкая, а таксама выдавец Андрэй Янушкевіч былі перазатрыманыя і асуджаныя яшчэ раз пасля адбыцця папярэдняга тэрміну адміністрацыйнага арышту, паведамляе тэлеграм-канал «BY_culture».

Вядома, што Андрэй Янушкевіч атрымаў яшчэ 8 содняў адміністратыўнага арышту.

Андрэй Янушкевіч і Наста Карнацкая.
Фота: Andrej Khadanovich/ Facebook

Дырэктар выдавецтва «Янушкевіч» Андрэй Янушкевіч быў затрыманы 16 траўня, пасля ператрусу ў адчыненай ім новай кнігарні «Кнігаўка». Тады разам з Андрэям Янушкевічам затрымалі і супрацоўніцу кнігарні Насту Карнацкую.

Сілавікі прыйшлі ў памяшканне кнігарні «Кнігаўка» у дзень адкрыцця пасля наведвання адыёзных прапагандыстаў Азаронка і Гладкай. ГУБАЗіК на сваім канале пракаментаваў ператрус так: «Ворагі сваёй краіны накіроўвалі людзей на вуліцы ў жніўні 2020 года, спрабавалі адкрыць кнігарню з экстрэмісцкай і нацысцкай літаратурай». Таксама сілавікі забралі з кнігарні 200 кніг. Наконт 15 з іх будзе «праведзеная экспертыза».

На наступны дзень над затрыманымі адбыліся суды. Насту Карнацкую арыштавалі паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) на 13 содняў, а дырэктару выдавецтва «Янушкевіч» прызначылі 10 содняў арышту. Пасля ён атрымаў яшчэ 10 содняў арышту, пасля якіх не выйшаў зноў.

25 траўня ў тэлеграм-каналах выдавецтва «Янушкевіч» і падкасту «Белліт», што вяла Наста Карнацкая, адначасова з’явіліся пасты са спасылкамі на праўладны канал ОНТ. Каналы былі захопленыя.

Інтэрв’ю
Сяргей Будкін: «Замаўчаць? Для некаторых творцаў гэта азначае смерць»
2022.05.23 12:41

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў