У NATO занепакоеныя цесным супрацоўніцтвам Масквы і Менску


Генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг заявіў, што ўзаемадзеянне Расеі і Беларусі ў апошні час выклікае сур’ёзную заклапочанасць у NATO.

Енс Столтэнберг.
Фота: wsj.com

У інтэрв’ю нямецкаму выданню Welt am Sonntag ён сказаў, што краіны-члены NATO «сурʼезна занепакоеныя» цесным узаемадзеяннем паміж Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам, якое назіраецца ў апошнія месяцы.

«Мы пільныя і вельмі ўважліва сочым за тым, што адбываецца ў Беларусі. Вядома, мы гатовыя ў выпадку неабходнасці абараняць кожнага саюзніка ад любой пагрозы, якая зыходзіць ад Менску і Масквы», – адзначыў Столтэнберг.

Столтэнберг паведаміў, што тэма падзей у Беларусі будзе абмяркоўвацца на саміце NATO, які пройдзе 14 чэрвеня ў Бруселі. Паводле яго слоў, будзе перагледжана пагадненне аб партнёрстве з Беларуссю, якое зараз у значнай ступені замарожана. У саміце таксама прыме ўдзел прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў