У гомельскім СІЗА забараняюць каляровыя аркушы паперы


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра выпадак, калі ў СІЗА не прапусцілі каляровую паперу.

Чытачка «Вясны» распавяла, што даслала ліст аднаму са зняволеных у СІЗА-3 у Гомлі і ўклала ў яго каляровыя аркушы паперы. Аднак ліст вярнулі назад, бо ён не прайшоў цэнзуру.

Фота: viasna96 / Telegram

У вернутым лісце быў каментар ад цэнзара: «Сообщаю Вам, что «каляр. папера» и «чорная паперка» в СИЗО – запрещены».

Фота: viasna96 / Telegram
Артыкулы
Чаму за кратамі рэжуць вены і глытаюць лыжкі? Тлумачыць былы вязень, які рабіў так шматкроць
2021.06.05 18:23

АД, belsat.eu

Стужка навінаў