«Палітычным не даюць сядзець на нарах». На волю выйшла ўласніца гарадзенскай крамы «Адметнасць»


Раніцай 3 чэрвеня ў гарадзенскую краму «Адметнасць» прыйшлі ідэолагі з гарвыканкаму, днём – ужо АМАП. Уласніца крамы правяла тры дні ў няволі.

Вольга Верамеенка, уласніца гарадзенскай крамы «Адметнасць».
Фота: Белсат

Уласніцу крамы Вольгу Верамеенку затрымалі ў чацвер, абвінавацілі ў «несанкцыянаваным мерапрыемстве» (у чым заключалася «пікетаванне», невядома, але з крамы канфіскавалі вялікі банер з яе назвай і партрэтам Кастуся Каліноўскага) і да суду пакінулі ў турме. Аднак 6 чэрвеня яе вызвалілі. Яна расказала «Белсату», што ёй за краты выклікалі лекара.

Таксама яна сцвярджае, што палітычным зняволеным забараняюць ад 6 да 22 гадзінаў сядаць на нары – можна толькі хадзіць і стаяць, а сесці ці легчы нельга. Пра такую забарону сядзець тры тыдні таму расказваў актывіст Зміцер Дашкевіч – і ён заяўляў, што гэтая забарона тычыцца толькі «палітычных».

belsat.eu

Стужка навінаў