Грэцыя забараніла палёты для беларускіх самалётаў над сваёй тэрыторыяй


Кіраванне грамадзянскай авіяцыі Грэцыі абвясціла аб забароне беларускім самалётам лётаць над грэцкай тэрыторыяй.

Самалёт «Белавіі». Крыніца – facebook.com/belavia

Згодна з прынятай дырэктывай, самалётам авіякампаній з Беларусі забаронены палёты ў паветранай прасторы Грэцыі і пасадкі ў грэчаскіх аэрапортах. Таксама самалётам авіякампаній з Грэцыі загадана пазбягаць палётаў над Беларуссю.

Такія правілы будуць дзейнічаць да 5 ліпеня 2021 года.

Аднак дырэктыва не прымяняецца ў выпадку вымушанай пасадкi або вымушанага транзіту па паветры, а таксама ў выпадку, калі пасадка, узлёт або транзіт па паветры неабходныя ў гуманітарных мэтах, паведамілі ў ведамстве.

Дадзеныя дзеянні – вынік рашэння Еўразвязу забараніць беларускім авіякампаніям здзяйсняць палёты ў паветранай прасторы ЕЗ або прызямляцца ў яго аэрапортах. Таксама авіякампаніям Еўразвязу рэкамендуецца пазбягаць паветранай прасторы Беларусі.

Hавiны
Ужо апоўначы Еўразвяз можа цалкам закрыць сваё неба для беларускіх самалётаў
2021.06.04 13:34

АД, belsat.eu

Стужка навінаў