Экс-міністр замежных спраў Літвы: «Лукашэнка ўжо трэба думаць аб адступленні»


У інтэрв’ю літоўскаму парталу Delfi экс-міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што Лукашэнку трэба думаць аб адступленні, мабыць, бліжэйшым часам далучыцца да свайго калегі Януковіча.

Экс-міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.
Фота: tv3.lt

Таксама Лінас Лінкявічус адзначыў, што міжнародная рэакцыя на падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, занадта слабая.

«Я лічу, што міжнародная супольнасць недастаткова актыўная і даволі слаба рэагуе на тое, што адбываецца ў Беларусі, і калі яна адмовілася б ад адзінага рычага ціску – санкцыяў, то тады засталося б толькі назіранне, а гэта несправядліва – і ў маральным і ў палітычным плане. Санкцыі патрэбныя, каб рэжым даведаўся цану таго, што адбываецца, але трэба накіраваць усе стрэлы ў бок рэжыму – у бок тых, хто яго фінансуе, хто знаходзіцца ў асяроддзі. Ціск павінен быць. І не такі, як цяпер, цяпер ён слабы», – сказаў экс-міністар.

Адказваючы на пытанне, ці не паглыбіць гэта адносіны Расеі і Беларусі, Лінкявічус сказаў, што Лукашэнка не такі ўжо і наіўны, ён разумее, што рана ці позна ён Пуціну будзе не патрэбны.

«Лукашэнка ўжо абраў такі шлях, ён не будзе сядзець на плоце і падлашчвацца да абодвух бакоў. Ён абраў адзіны варыянт абароны з боку спонсара, паколькі іншых шляхоў ня бачыць, але калі ён не наіўны, то павінен разумець, што гэтая дапамога не бясконцая, з часам Лукашэнка Пуціну ня будзе патрэбны», – сказаў Лінкявічус.

На яго думку, у Лукашэнкі няма іншага выйсця, як толькі адступіць: «Лукашэнка ўжо трэба думаць аб адступленні і, мабыць, у бліжэйшы час далучыцца да свайго калегі Януковічу, іншага выйсця ў яго не будзе. Нам трэба думаць, што значаць перамены. Калі мы кажам, што выпусцяць зняволеных і адбудуцца новыя выбары, і тады мы зможам сябраваць і ўсё будзе добра, трэба мець на ўвазе, што так будзе, калі выбары будуць празрыстымі, калі не прыйдзе нейкая прамаскоўская сіла, іншы лідар з іншым прозвішчам, што ён не будзе такім жа дзіўным, як цяперашні, а краіна пойдзе наперад, мэта будзе дасягнутая. Такія варыянты таксама нельга адхіляць», – адзначыў Лінас Лінкявічус.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў