302-і дзень пратэстаў: салідарнасць фанатаў з футбалістам і паўтара дыпламатычнага скандалу


Ад прэзідэнцкіх выбараў 2020 года мінула 302 дні, а палітычны крызіс у Беларусі працягваецца. Як прайшоў дзень 6 чэрвеня – у аглядзе «Белсату».

У ноч на 6 чэрвеня нямецкае выданне Welt am Sonntag апублікавала інтэрв’ю з Генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам, які сярод іншага заявіў пра «сур’ёзную занепакоенасць» узаемадзеяннямі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і пра гатоўнасць «абараняць кожнага саюзніка ад любой пагрозы, якая зыходзіць ад Менску і Масквы». А міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус у інтэрв’ю літоўскаму Delfi сказаў, што Лукашэнку трэба думаць аб адступленні, мабыць, бліжэйшым часам далучыцца да свайго калегі Віктара Януковіча.

Славенія, як стала вядома 6 чэрвеня, адклікала рашэнне аб згодзе на адкрыццё консульства Беларусі. Янез Шкрабец быў ганаровым консулам у Славеніі з 2014 году – у траўні міністр замежных справаў Славеніі Анжэ Логар заяўляў, што чакае ад консула асуджэння дзеянняў рэжыму ў Беларусі.

Яшчэ адна дыпламатычная навіна 6 чэрвеня – пра адсутнасць навіны. Італьянская газета «Corriere della Sera» сцвярджае, што Італія ўжо некалькі месяцаў не выдае дазволу на прызначэнне амбасадарам Беларусі Анатоля Глаза. Гэткая няспешнасць раўнаважная адмове. Глаз пакуль не каментаваў ні гэтую навіну, ні навіну пра консульства ў Славеніі.

Hавiны
Славенія адклікала дазвол на беларускае консульства, Італія не дала згоду прыняць новага амбасадара
2021.06.06 16:57

У беларускіх уладаў ёсць і добрыя навіны: у Расею дамовіліся паставіць 128 самазвалаў БЕЛАЗ на суму $ 260 млн. Але ёсць нюанс: у гэтым неяк удзельнічаюць адразу два пасярэднікі, і невядома, колькі грошай дастанецца ім, а колькі – заводу (які правёў мінулы год амаль без прыбытку).

Магчыма, хтосьці захоча сысці з БЕЛАЗу на БТ — Белтэлерадыёкампанія размясціла ўжо 160 вакансіяў, ад аператара капіявальных машынаў да дырэктара. Праўда, з заробкамі няпэўнасць: нават патэнцыйнаму дырэктару абяцаюць «ад 750 рублёў».

Палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца. У гомельскім СІЗА забараняюць каляровыя аркушы паперы, у Горадні «палітычным» забараняюць сядаць на нары (гэта значыць, днём можна толькі стаяць і хадзіць). Жыхара Рэчыцы асудзілі на 25 содняў – родныя кажуць, за бел-чырвонае адзенне і герб Рэчыцы.

Але не спыняецца і салідарнасць беларусаў з рэпрэсаванымі:

Ды ні палітычны крызіс, ні рэпрэсіі, ні каронавірус, ні вялізныя чэргі не замінаюць шматлікім менчукам адпачываць на фэсце-пікніку «Vulitsa Ezha».

Hавiны
Санкцыі Захаду, намётавы лагер на мяжы і прапагандысцкае відэа з Пратасевічам. Вынікі тыдня ў стрыме «Белсату»
2021.06.06 14:12

АА belsat.eu

Стужка навінаў