У Львове адкрылі другое модульнае мястэчка для ўнутраных перасяленцаў


У Франкоўскім раёне Львова адкрылі другое модульнае мястэчка для ўкраінцаў, якія ўцякаюць ад вайны. Тут устанавілі 80 дамоў, разлічаных на 320 месцаў. Усяго плануюць адкрыць тры такія прытулкі ў горадзе, дзе агулам змогуць размясціцца 1000 асобаў. Прыярытэт надаецца сем’ям з дзецьмі, жанчынам і людзям сталага веку. На адкрыцці прысутнічалі мэр Львова Андрэй Садавы і кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі.

Кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі (злева) і мэр Львова Андрэй Садавы (справа) на адкрыцці другога модульнага гарадку для вымушаных перасяленцаў. Львоў, Украіна. 6 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

У кожным жылым памяшканні ёсць два двух’ярусныя ложкі. Прыбіральні і душавыя агульныя, у іншых модулях. Не забаронена жыць і з хатнімі гадаванцамі. Таксама ёсць агульная сталоўня, дзе ежу гатуе арганізацыя «World Central Kitchen». Людзі прыязджаюць у Львоў з усёй Украіны: з Краматорску, Харкава, Славянску ды іншых гарадоў.

Адкрыццё другога модульнага гарадку для вымушаных перасяленцаў у Львове, Украіна. 6 траўня 2022 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

«Людзі могуць жыць у гэтым прытулку як мінімум да восені. Мы ж украінцы, верым, што хутка зможам выгнаць акупантаў з нашай зямлі», – кажа мэр Львова Андрэй Садавы. Але запэўнівае: калі будзе неабходна, гэтыя дамы можна падрыхтаваць і да зімы, каб пачувацца там камфортна.

Паводле афіцыйных звестак, у Львоўскай вобласці з 24 лютага, калі Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, прытулак надалі каля 340 тысячам унутраных перасяленцаў, 200 тысячаў з якіх размясціліся ў Львове.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Мэр Львова Андрэй Садавы гладзіць маленькага кацяня на адкрыцці другога модульнага гарадку для вымушаных перасяленцаў.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Агулам з пачатку вайны, паводле звестак ААН, тэрыторыю Украіны пакінулі больш за 5,7 млн чалавек.

Фота
«Сама сплю ў гатэлі». Беларуска з Любліна аддала свой дом пад прытулак для ўцекачоў
2022.03.13 11:29

АК belsat.eu

Стужка навінаў