NATO узмоцніць прысутнасць у Балтыйскім моры


NATO прыняло рашэнне павялічыць сваю прысутнасць каля межаў Швецыі і ў Балтыйскім моры. Дадзеную меры плануюць увесці пакуль будзе разглядацца заяўка Швецыі на ўступленне ў альянс. Пра гэта генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў у інтэрв’ю шведскай грамадскай тэлекампаніі SVT.

У NATO занепакоеныя цесным супрацоўніцтвам Масквы і Менску. Енс Столтэнберг.
Фота: wsj.com

Генсек NATO перакананы, што блок знойдзе рашэнне для задавальнення патрэб Швецыі ў бяспецы ў пераходны перыяд.

«З таго моманту, калі Швецыя падасць заяўку, а NATO скажа, што хацела б, каб Швецыя далучылася, у NATO паўстане абавязальніцтва гарантаваць бяспеку Швецыі. Нам трэба будзе ўзмацніць сваю прысутнасць на Балтыцы і ў Швецыі», – заявіў Стольтэнбэрг.

Нагадаем, што раней Расея папярэдзіла Швецыю і Фінляндыю аб «сурʼёзных наступствах» і аб тым, што яна можа размясціць ядравую зброю і гіпергукавыя ракеты ў Калінінградзе, калі Швецыя і Фінляндыя стануць сябрамі NATO.

Фінляндыя заявіла, што падасць заяўку на ўступленне ў альянс у чэрвені, а Швецыя – пасля яе.

Hавiны
Фінляндыя і Швецыя могуць далучыцца да NATO гэтым летам
2022.04.11 09:58

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў