ФСБ заявіла, што з пачатку года з Расеі выехалі амаль 4 мільёны людзей


ФСБ апублікавала статыстыку выезду грамадзян РФ за мяжу з пачатку года. Паводле іх дадзеных, за першы квартал 2022 года з Расеі з’ехала блізу 4 мільёнаў расейцаў, – піша «Новая газета».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: wikiwand.com

Адметна, што ў параўнанні з мінулым годам вырасла колькасць тых, хто вырашыў выехаць з Расеі ў Грузію. У першым квартале 2022 года туды выехала 38 281 чалавек, і гэта ў пяць разоў больш, чым год таму. Павялічыўся паток людзей у Арменію (у тры разы ў параўнанні з першым кварталам 2021 года), у гэтым годзе туды ўжо перабраліся 134 129 чалавек. Таксама амаль у два разы павялічылася колькасць людзей, якія выехалі з Расеі ў Казахстан, дзе яшчэ не так даўно было неспакойна – 204 947 чалавек у гэтым годзе супраць 122 330 у мінулым.

Больш за ўсё чалавек з Расеі ў I квартале гэтага года выехала ў непрызнаную Абхазію – 789 330.

«Новая газета» нагадвае, што лічбы гэтак вялікія, нягледзячы на тое, што ў I квартале 2022 года ў большасці краін Еўропы яшчэ дзейнічалі каронавірусныя абмежаванні і ўехаць туды было праблематычна.

Нагадаем, 24 лютага Расея пачала вайну супраць Украіны. Улады РФ прынялі рашэнне не толькі наступаць на тэрыторыю суседняй краіны, але і ўвялі жорсткую рэпрэсіўную палітыку і цэнзуру на ўласнай тэрыторыі. За антываенныя выступы і «дыскрэдытацыю войскаў РФ» людзям пагражае адміністратыўная і крымінальная адказнасць.

Hавiны
«Прапагандысцкая машына ў Расеі працуе, бо грамадства не сумняецца». Эсэ Сашы Філіпенкі
2022.03.29 13:59

Для параўнання з Украіны пасля пачатку вайны выехалі 5,7 млн людзей.

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў