За рэпост звестак пра ўчастковага жыхарку Пружанаў асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі»


Суд Пружанскага раёну асудзіў мясцовую жыхарку Людмілу Царану на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову за «Паклёп» (арт. 188 КК РБ) на адрас участковага міліцыянта Сяргея Ўродніча, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суд над Людмілай Царану за «паклёп» на міліцыянта, падсудная на першай лаве.
Фота: spring96.org

Паводле абвінавачання, бок якога прадстаўляла памочніца пракурора Вераніка Манец, падсудная Людміла Царану «мела намер на распаўсюд загадзя ілжывых звестак, якія ганьбяць участковага». 9 снежня 2020 году яна размясціла ў Telegram-канале «Пружаны / Пружана» скрыншот паведамлення з «нявызначанага следствам» каналу («Чорная кніга Беларусі», як вынікае з допыту), на якім было фота, імя ўчастковага, дата нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар і заява аб тым, што ён ілжэсведчыць у судах і фабрыкуе пратаколы.

Падсудная не прызнала віны і адмовілася ад дачы паказанняў на судзе, але адзначыла, што ў выпадку, калі грамадзянін памыліўся адносна праўдзівасці інфармацыі, але атрымаў яе з крыніцы, якую лічыць надзейнай, крымінальная адказнасць выключаецца. Суддзя Ігар Жытко не прыняў гэта да ўвагі і прысудзіў ёй 1,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і выплату 1000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту.

Пацярпелы міліцыянт Сяргей Уродніч адзначыў, што сам падаў заяву, бо пабачыў пост на канале, і на той момант пост меў каля тысячы праглядаў. Пасля таго некаторыя знаёмыя, казаў пацярпелы, перасталі мець з ім зносіны, з жонкай пачаліся спрэчкі – яна заклікала яго кінуць службу ў міліцыі. Ён прызнаў, што склаў сем пратаколаў аб «несанкцыянаваных акцыях», але заявіў, што суды па гэтых пратаколах не выявілі, што справы былі сфабрыкаванымі. У колькіх судах ён выступаў сведкам, міліцыянт не памятае.

Людміла Царану на працэсе пытала аб прысутнасці больш як дзясятка міліцыянтаў: ці законна яны прысутнічаюць і ці не павінны несці службу. Іх прысутнасць яна расцаніла як маральны ціск і «акт застрашвання».

Гісторыі
«Людзі здзіўляюцца, што я хаджу і ўсміхаюся». Настаўніцы далі 2,5 года «хатняй хіміі» за рэпосты
2021.04.23 16:50

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў