Як ціснуць на культуру ў Беларусі. ПЭН-цэнтр апублікаваў маніторынг за студзень – сакавік 2021 года


За першы квартал 2021 года ў Беларусі зафіксавалі 291 выпадак парушэння правоў у галіне культуры, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр у маніторынгу. Гэта амаль столькі ж, колькі ў мінулым квартале, пры тым за ўвесь 2020 год такіх парушэнняў зафіксавалі 593 выпадкі.

У топе парушэнняў — пераслед за іншадумства, адвольныя затрыманні, парушэнне права на юрыдычную дапамогу і парушэнне права на справядлівы суд.

Парушэнні правоў чалавека ў дачыненні дзеячаў культуры і культурных правоў. Выява: Беларускі ПЭН-цэнтр
Гісторыі
«Такое не знішчыць. Гэта назаўжды». Чым увайшоў у гісторыю Горадні Цэнтр гарадскога жыцця
2021.04.23 08:00

Якія парушэнні зафіксавалі ў маніторынгу:

  • Сярод зняволеных, якіх беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі, 33 адносяцца да дзеячаў культуры, яшчэ 4 культурныя дзеячы асуджаныя на «хатнюю хімію».
  • Крымінальныя справы за нібыта рэабілітацыю нацызму супраць кіраўніцтва Саюзу палякаў і мастака Алеся Пушкіна.
  • Блакаванне рахункаў выдавецтваў «Янушкевіч» і «Кнігазбор», затрыманні і допыты выдаўцоў Генадзя Вінярскага, Алеся Яўдахі, Андрэя Янушкевіча.
  • Суды за нібыта экстрэмісцкія кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя» і «Беларускі Данбас», няпропуск мытняю «Беларускай нацыянальнай ідэі» і раману Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя».
  • Затрыманне пенсіянераў за «несанкцыянаваную акцыю», якой палічылі чытанне ў цягніку кніг беларускіх пісьменнікаў. Кнігі Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча ды іншых міліцыянт назваў у судзе апазіцыйнаю літаратураю.
  • Скасаванне дамоваў на продаж у сетцы «Белсаюздрук» часопісу «Наша гісторыя» і газеты «Новы час».
  • Скасаванне дамовы арэнды з культурнымі хабамі «ОК16» і «MAF», ператрусы ў прасторах «Другі паверх» і «Крылы халопа», закрыццё гарадзенскага бару і арт-прасторы «Трэцяе месца», гомельскага «Red Pub» і перашкоды менскаму бару «Графіці».
  • Перашкоды працы крамаў з нацыянальнаю сімволікаю: «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», «Мой модны кут», «Vokladki», БЧБ.бел, «Адметнасць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», «LSTR Adzieńnie», майстэрні «Moj rodny kut».
  • Звальненні работнікаў тэатраў, музеяў, адукацыйных установаў за актыўную грамадзянскую пазіцыю.
  • Адмовы музыкам і артыстам у выдачы гастрольных пасведчанняў.
  • Адвольныя затрыманні, выклікі на допыты, спробы пранікнення ў кватэры, арышты за карыстанне гістарычнаю сімволікай, а таксама затрыманне слухачоў курсаў беларускай мовы ў Ваўкавыску.
  • 237 зняважлівых і дыфамацыйных выказванняў на адрас 89 дзеячаў культуры ў дзяржаўных СМІ.
  • І іншае.
Інтэрв’ю
«Засталіся шматлікія пазыкі, а таксама чакаюць штрафы». Больш за 8 месяцаў улады ціснулі на Symbal.by
2021.03.11 14:09

АА belsat.eu

Стужка навінаў