У Беларусі за год колькасць ветэранаў скарацілася на 30%


Ветэраны прымаюць віншаванні пад сваімі дамамі.
Фота: Васіль Малчанаў / Белсат

За мінулы год колькасць ветэранаў Другой сусветнай вайны ў Беларусі скарацілася амаль на 1500 чалавек, або больш як на 30%.

Hавiны
КПП, закрытыя станцыі метро, салют і 0 рублёў дапамогі ветэранам. Як Менск сустрэне 9 траўня
2021.05.06 16:47

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, на 1 красавіка 2021 года ў Беларусі было 3337 ветэранаў ВАВ. З іх двое – Героі Савецкага Саюзу. Таксама ў краіне жыве 10 687 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

Год таму, на 1 красавіка 2020 года, у Беларусі налічвалася 4806 ветэранаў і 12 591 былых вязняў.

За год іх колькасць скарацілася адпаведна на 30,57% і 15,12%.

Абноўлена
Да беларускіх ветэранаў у час пандэміі вадзілі школьнікаў без масак
2021.05.06 13:03

Адзначым, што на 1 ліпеня 2020 года, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі было 2639 ветэранаў. Чаму затым іх колькасць павялічылася, незразумела.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў