Слуханні ў Кангрэсе ЗША і забытыя ветэраны. Вынікі 271-га дня пратэсту


6 траўня ў Беларусі падыходзіць да заканчэння 271-ы дзень няспыннага пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Падводзім ягоныя вынікі.

Пагрозы Расеі да Эміратам

Hавiны
Ангела Мэркель заклікала спыніць рэпрэсіі ў Беларусі і пахваліла пратэстоўцаў
2021.05.06 14:09

Пра Беларусь казалі па абодва бакі Атлантычнага акіяну. Гэтак, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выразіла салідарнасць з дэманстрантамі ў Беларусі і заклікала дзейныя ўлады краіны неадкладна спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітычных зняволеных.

А ўвечары прайшлі онлайн-слуханні адносна сітуацыі ў Беларусі і ў Кангрэсе ЗША. Там сярод іншага назвалі пераможцай выбараў Святлану Ціханоўскую і заклікалі да новых санкцыяў: як супраць беларускага бізнесу, які падтрымлівае Лукашэнку, гэтак і супраць расейскіх кампаніяў і алігархаў. Дасталося за ягонае падтрыманне і Аб’яднаным Арабскім Эміратам.

Hавiны
Даць сігнал Расеі ды Эміратам. У Кангрэсе ЗША прайшлі слуханні адносна Беларусі
2021.05.06 20:53

Што цікава, удары па прыхільніках Расеі наносіць і сам Лукашэнка. Спачатку афіцыйны Менск не зарэгістраваў прарасейскую партыю «Саюз», а цяпер і забараніў у Менску асобнае шэсце «Несмяротнага палку».

Hавiны
Менгарвыканкам не дазволіў асобнае шэсце «Несмяротнага палку»
2021.05.06 19:35

Чыноўнікі сабатуюць загады

Але найбольш, вядома, дастаецца ў Беларусі праціўнікам дзейнай улады. Гэтак, быў апублікаваны спіс больш як 80-і сілавікоў, якіх пазбавілі званняў і пенсіяў за тое, што яны не засталіся абыякавымі да парушэння закону.

Hавiны
Апублікавалі імёны 87 сілавікоў, якіх Лукашэнка пазбавіў званняў
2021.05.06 09:18

Стала вядома і пра новага фігуранта справы пра «замах» на Лукашэнку. Гэта былы назіральнік на выбарах, а цяпер дальнабойнік Дзяніс Краўчук, які працаваў у Літве. Ці не яму адводзілі ролю ў кіраванні 150-ю джыпамі, якія мусілі, паводле афіцыйных звестак, прарывацца праз мяжу да рэзідэнцыі Лукашэнкі?

Hавiны
У справе пра 150 джыпаў з Літвы з’явіўся новы падазраваны – дальнабойнік з Нарачы
2021.05.06 17:19

Працягваюцца суды над пратэстоўцамі, ціск на бізнес з нацыянальным каларытам. Праўда, самыя чыноўнікі таксама сабатуюць указы Лукашэнкі. Гэтак, яны за месяц не адрэагавалі на ягоны заклік перарэгістраваць некамерцыйныя ўстановы.

Артыкулы
«Зацікавілі рэчы пэўных колераў». У майстэрню брэнду «Honar» прыйшоў з правяраннем Дзяржстандарт
2021.05.06 20:02

«Вы што, чакаеце новай хвалі? – абураўся Аляксандр Лукашэнка. – Нам ужо палітолагі, нашы прыхільнікі, дэпутаты і іншыя, пальцам паказваюць, ужо патрабуюць: вы зачысціце грамадства, мы бачым, што адбывалася. А мы чаго чакаем? Вы ж ведаеце, што праз гэтыя структуры ідзе фінансаванне гэтых бандытаў унутры краіны».

Hавiны
Лукашэнка падагнаў з перарэгістрацыяй некамерцыйных установаў, бо прыхільнікі патрабуюць «зачыстку»
2021.05.06 15:52

Спачатку – салют, пасля – ветэраны

А за рэпрэсіямі ўлады не заўважылі, як не вылучылі дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны перад 9 траўня. На салюты, канцэрты і паветраныя шарыкі вылучылі, а на ветэранаў – забылі.

Hавiны
КПП, закрытыя станцыі метро, салют і 0 рублёў дапамогі ветэранам. Як Менск сустрэне 9 траўня
2021.05.06 16:47

Праўда, прыйсці натоўпам і павіншаваць састарэлых удзельнікаў вайны без маскі не забываюцца. Ці не таму так моцна скарацілася іх колькасць за мінулы год?

Hавiны
У Беларусі за год колькасць ветэранаў скарацілася на 30%
2021.05.06 18:01

Беларусы ж між тым працягваюць свой пратэст:

МГ belsat.eu

Стужка навінаў