«Рэвалюцыя», «1984» і «Дзіўны новы свет». У «Белкнізе» назвалі самыя папулярныя кнігі Беларусі


Кадр з фільму «1984»

Кіраўнік «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч у інтэрв’ю расейскай «Литературной газете» распавёў пра самыя папулярныя кнігі Беларусі паводле продажу.

Першыя два месцы спісу займаюць кнігі лагапеда Надзеі Жукавай, якая з’яўляецца аўтаркай шэрагу дзіцячых навучальных дапаможнікаў.

«Трэцяя пазіцыя – твор Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя» на беларускай мове, выдавецтва «Кнігазбор». Чацвёртая – Оруэл «1984» і «Ферма», выдавецтва «АСТ». На пятым–шостым месцах пасяліліся кнігі на беларускай Уладзіміра Караткевіча – «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха» (выдавецтва «Беларусь»)», – паведаміў Аляксандр Вашкевіч.

У топ-10 таксама ўвайшлі «Тры таварыша» Эрыха Марыі Рэмарка, беларускамоўныя «Чароўныя казкі. Як вядзьмак у ваўка ператвараўся» выдавецтва« Янушкевіч», «Дзівосны новы свет» Олдаса Гакслі. Замыкае рэйтынг «Завадны апельсін» Энтані Бэрджэса.

«Дадаў бы яшчэ да гэтага спісу кнігі Быкава, Адамовіча, Мележа, Алексіевіч», – распавёў кіраўнік «Белкнігі».

Паводле яго, у рэйтынгу не ацэньваюцца «ні талент аўтара, ні змест твора або яго годнасць», а толькі тое, як «пакупнік галасуе рублём».

Hавiны
Пісьменнік Саша Філіпенка: «Рэжым Лукашэнкі проста не адпавядае часу»
2020.08.05 11:12

МГ belsat.eu

Стужка навінаў